Спорт1414

БФФ: «Майкі па-расейску, бо футбалісты зборнай карыстаюцца службовымі пашпартамі»

У клубах футбалісты выязджаюць за мяжу па нацыянальных пашпартах.

Чытач Мікола Жукоўскі звярнуў увагу, што на майках зборнай Беларусі па футболе прозвішчы гульцоў транслітараваныя з расейскай, а ў клубах — з беларускай.

Так і атрымліваецца, што за нацыянальную каманду гуляе Bordachov, а ў БАТЭ — Bardachou.
І такіх выпадкаў даволі шмат. Растлумачыць сітуацыю мы папрасілі прэс-сакратара Беларускай федэрацыі футбола Аляксандра Томіна.

«У гульцоў зборнай ёсць службовыя пашпарты. Яны імі карыстаюцца пры выездах за мяжой. Там імёны напісаныя па-расейску. З іх бярэцца ўся афіцыйная дакументацыя. Перад кожным матчам у гульцоў правяраюць пашпарты, каб пераканацца, што гэта менавіта той чалавек. І калі ў пашпарце будзе напісана Ivanov, а на майцы Ivanou, то футбаліста могуць проста не дапусціць да гульні».

«НН»: Чаму тады ў БАТЭ ці «Фрайбурзе» на майках транслітэрацыя з беларускай?

АТ: Бо ў клубах футбалісты карыстаюцца не службовымі пашпартамі, а беларускімі. На майках жа ў клубах у іх напісана, як у нацыянальным пашпарце.

У жніўні журналістам паказалі службовы пашпарт Лукашэнкі, там транслітэрацыя зробленая таксама з расейскай.

Службовы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь - дакумент, які пацвярджае грамадзянства і службовы статус грамадзян, права яго ўладальніка на выезд з Рэспублікі Беларусь і ўезд у Рэспубліку Беларусь і які сведчыць пра асобу ўладальніка ў мэтах выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь, а таксама знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь.

Службовыя пашпарты выдаюцца:

суддзям Канстытуцыйнага Суда, Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда;

службовым асобам (за выключэннем службовых асобаў, якім выдаюцца дыпламатычныя пашпарты) Адміністрацыі прэзідэнта, Савета Бяспекі, Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, Камітэта дзяржаўнага кантролю, сакратарыятаў савета рэспублікі і палаты прадстаўнікоў, апарату савета міністраў, сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, генеральнай пракуратуры, Нацыянальнага банка, Службы бяспекі прэзідэнта, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Следчага камітэта, міністэрстваў , дзяржаўных камітэтаў, нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі;

іншым асобам па ўзгадненні з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў7

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць