Вязень Плошчы Васіль Парфянкоў, вызвалены ў жніўні 2011-га, зноў адпраўлены за краты.
Сёння а 7.50 раніцы Васіль Парфянкоў паспеў патэлефанаваць сваёй знаёмай Вользе і паведаміць, што па яго прыйшла міліцыя, каб этапаваць у арыштны дом.
Васіль таксама выказаў меркаванне, што сёньня цягам дня ён будзе чакаць этапу ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Пазьней у яго адабралі мабільны тэлефон і павялі.
***
24 ліпеня Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне умоваў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом.
29 траўня Васіль Парфянкоў быў асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суддзёй Першамайскага раёна Мінска Сяргеем Бандарэнкам. Прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэнні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня 2012 года. Падставай для гэтага стаў ўдзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці пасля таго, як ён у ліку іншых вязняў Плошчы-2010 быў вызвалены ў жніўні 2011 года ў адпаведнасці з указам аб памілаванні.
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары