Усяго патроху1010

Навучанне ў БДУ і БДУІР падаражэла амаль да 2 тыс. даляраў

ВНУ працягваюць называць кошт навучання для студэнтаў-першакурснікаў.

Самымі дарагімі спецыяльнасцямі для першакурснікаў БДУ стануць «правазнаўства» і «эканамічнае права» на юрыдычным факультэце, «міжнароднае права» на факультэце міжнародных адносін — 14 млн. 950 тыс. рублёў, самымі таннымі — «беларуская філалогія (па напрамках)», «расейская філалогія (па напрамках)» на філалагічным факультэце, а таксама «сацыяльная праца» на гуманітарным факультэце. Гэтыя спецыяльнасці стаяць 10 млн. 700 тыс. рублёў, паведамляе БелТА.

Такая інфармацыя размешчана, напрыклад, на сайце Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

У параўнанні з мінулым годам кошт навучання вырас прыкладна на 39% і складае больш чым 11 млн. 358 тыс., ці 11 млн. 587 для студэнтаў дзённай формы навучання (раней — звыш 6 млн. 932 тыс. і 7 млн. 185 тыс. адпаведна.
Кошт навучання для студэнтаў завочнай формы навучання складзе больш чым 4 млн. 406 тыс (раней — больш за 2 млн. 594 тыс., ці 2 млн. 610 тыс.)

Таксама значна вырас кошт навучання студэнтаў-першакурснікаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Новыя цэны размешчаны на сайце ВНУ.

На інжынерна-эканамічным факультэце кошт навучання вырас на 52% — з 9 млн. 680 тыс. да 14 млн. 700 тыс. рублёў; на факультэце камп’ютарных сістэм і сетак, факультэце інфармацыйных тэхналогій і кіравання — прыкладна на 45% — з 10 млн. 155 тыс. да 14 млн. 700 тыс. рублёў;
на факультэце камп’ютарнага праектавання і факультэце радыётэхнікі і электронікі — на 39% — з 9 млн. 135 тыс. да 12 млн. 700 тыс. рублёў; на факультэце тэлекамунікацый — прыкладна на 25% — з 9 млн. 48 тыс. да 12 млн. 700 тыс.

Кошт навучання для студэнтаў БДУІР для вячэрняй формы навучання складзе для ўсіх спецыяльнасцей 8 млн. 700 тыс. рублёў, для завочнай — 4 млн. 500 тыс. рублёў, для дыстанцыйнай формы навучання за вывучэнне адной дысцыпліны — 410 тыс. рублёў (раней адпаведна 6 млн. 615 тыс. рублёў, 4 млн. 85 тыс. рублёў і 338,5 тыс. рублёў).

Таксама стаў вядомы кошт навучання ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Пятра Машэрава. Для спецыяльнасці «правазнаўства» першага курса яна складзе 12 млн. 208 тыс. рублёў, для студэнтаў усіх астатніх спецыяльнасцей — 10 млн. 758 тыс. рублёў. На завочным аддзяленні кошт навучання на спецыяльнасці «правазнаўства» складзе больш чым 3 млн. 705 тыс. рублёў за год, на астатніх — звыш 3 млн. 500 тыс.

Трэба адзначыць, што галоўная ВНУ краіны — БДУ — і большасць іншых беларускіх ВНУ ўсё яшчэ не аб’явілі кошт навучання для студэнтаў-першакурснікаў. Пры гэтым міністр адукацыі Сяргей Маскевіч 26 ліпеня заявіў, што цэны на навучанне студэнта-першакурсніка павінны быць аб’яўлены ВНУ ў той жа дзень — 26 ліпеня. Паводле яго слоў, у сярэднім навучанне аднаго студэнта-бюджэтніка ў ВНУ абыходзіцца дзяржаве ад 18 млн. рублёў у год.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія25

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў3

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў12

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія25

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць