Грамадства

Парламент разглядае праект закона «Аб медыяцыі»

Беларускі парламент у першым чытанні разглядае праект закона «Аб медыяцыі». Пра гэта паведаміў старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Віктар Камянкоў 19 чэрвеня ў Мінску на нарадзе, прысвечанай завяршэнню пілотнага праекта па развіцці медыяцыі ў краіне.

Як растлумачыў Камянкоў, медыяцыя — адна з альтэрнатыўных форм вырашэння спрэчак, якая ўяўляе сабою канфідэнцыяльны перамоўны працэс з удзелам нейтральнай асобы — медыятара, які садзейнічае бакам у прыняцці ўзаемавыгаднага рашэння для ўрэгулявання канфлікту.

Пасля прыняцця закона аб медыяцыі запланавана распрацоўка крытэрыяў адбору і парадку прыцягнення гаспадарчымі судамі ў прымірэнчай працэдуры іншых асоб у якасці медыятараў.

Камянкоў паведаміў, што падчас рэалізацыі пілотнага праекта па развіцці медыяцыі было праведзена анкетаванне ўдзельнікаў працэсу. Пры гэтым 95% апытаных спадабалася медыяцыя, і ў выпадку неабходнасці яны зноў гатовы звярнуцца да яе.

Пазасудовыя медыятары атрымалі практычны вопыт. «Прававы эксперымент дазволіў атрымаць практычныя звесткі аб прымяненні інстытута медыяцыі ў камерцыйных і іншых спрэчках з мэтай падрыхтоўкі праекта закона «Аб медыяцыі», — адзначыў кіраўнік ВГС.

Ён сказаў, што на падставе заканадаўства сістэма медыяцыі існуе ў Расіі, Казахстане, большасці краін Еўропы і ў ЗША.

Як паведаміла кіраўнік цэнтра вырашэння канфліктаў Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў Лілія Уласава, падчас рэалізацыі пілотнага праекта разгляд спрэчак пры дапамозе медыяцыі праводзіўся на бясплатнай аснове. Пасля прыняцця закона, хутчэй за ўсё, гэта працэдура будзе аплачвацца. «Але, як мы лічым, затраты будуць меншыя, чым дзяржпошліна, якую выплачваюць істцы для судовага разгляду спрэчак», — падкрэсліла яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро23

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Наста Роўда сфармулявала свае правілы жыцця62

Гістарычная падзея на марафоне: Себасцьян Саве прабег дыстанцыю менш чым за дзве гадзіны4

The Sunday Times пацвердзіла выпадак канібалізму ў расійскай арміі20

Кіраўнік студыі ZROBIM architects вярнуўся ў сацсеткі пасля затрымання4

Галадоўкі, перакуленыя міліцэйскія машыны, кроў, Ельцын вызваляе палітвязняў — згадваем падзеі Чарнобыльскага шляху-19967

Прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі схавала структуру і штат пасля прыходу дырэктара з КДБ3

Блізкія 74‑гадовага святара, які загінуў на трасе пад Фаніпалем, кажуць, што ён не перабягаў дарогу, а ратаваў параненага сабаку8

«Яго ўласныя дзеці адпраўляліся ў ГДР». Сузаснавальніца фонду «Дзецям Чарнобыля» пра тое, чаму яго не любіў Лукашэнка7

«Ужо ў СІЗА». За жахлівы падзеж цялят на Гомельшчыне арыштавалі кіраўніка гаспадаркі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро23

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць