У цэнтры Мінска матацыкліст пратараніў аўто з дыпламатычнымі нумарамі — відэа
Паварочваючы налева, мікрааўтобус не прапусціў матацыкл.
У цэнтры Мінска, на скрыжаванні вул. Першамайскай і вул. Чырвонаармейскай, у аварыю патрапіў матацыкліст, паведамляе Auto.onliner.by. Па папярэдніх дадзеных, ён адзіны пацярпеў у гэтай аварыі — у яго пералом рукі, медыкі таксама падазраюць пералом ключыцы. Як распавялі супрацоўнікі ДАІ, адбылося сутыкненне матацыкла Suzuki Bandit з аўтамабілем Hyundai Grand Starex. На мікрааўтобусе ўстаноўлены дыпнумары. На YouTube з'явілася відэа ДТЗ.
Па папярэдніх дадзеных, Hyundai ехаў па вул. Першамайскай (з боку вул Я Купалы.), а яму насустрач — матацыкл, адпаведна, па вул. Ульянаўскай, — удакладнілі інспектары. — Кіроўца (на выгляд яму каля 40 гадоў) мікрааўтобуса стаў паварочваць налева, на вул. Чырвонаармейскую. У гэты момант у яго бакавую частку ўрэзаўся матацыкл.
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары