Грамадства22

Макей пацвердзіў, што будзе вялікая рэформа лукашэнкаўскага медыярынку

У Беларусі плануецца стварэнне двух медыяхолдынгаў, паведаміў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта краіны Уладзімір Макей, выступаючы ў аўторак у Мінску на пленарным пасяджэнні VII Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: мадэлі новай эпохі».

«Цяпер мы стаім на парозе правядзення маштабнай рэформы медыярынку», — заявіў У.Макей.

Паводле яго слоў, кансалідацыя патэнцыялаў і канцэнтрацыя намаганняў у рабоце друкаваных СМІ дазволіць ім эфектыўна працаваць у цяперашніх палітычных і эканамічных умовах». У.Макей удакладніў, што зараз ідзе праца над стварэннем ўзбуйненых інфармацыйных структур, якія будуць арганізоўвацца на базе вядучых рэспубліканскіх друкаваных СМІ, паведамляе Interfax.by.

***

Нагадаем, што 18 мая падчас наведвання Ушачаў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі заявіў,

што будуць створаныя два выдавецкія дамы на базе рэспубліканскіх газет.
«Краіна невялікая, а рэспубліканскіх газет пяць, у той час як у вялікай Расіі ўсяго адна агульнафедэральная [дзяржаўная] газета», — канстатаваў ён. Пры гэтым міністр адзначыў, што тэматыка матэрыялаў, форма іх падачы мала адрозніваюцца ў выданняў.
Адзін выдавецкі дом будзе створаны на базе чатырох рэспубліканскіх газет.
Цяпер вядзецца аб’яднанне юрыдычных асоб. «На першым этапе самі газеты захаваюцца. Аптымізуецца кіраўніцкі апарат», — растлумачыў Праляскоўскі і не выключыў, што канчатковым вынікам аб’яднання стане выданне адной грамадска-палітычнай газеты.

Гаворачы аб другім выдавецкім доме, Алег Праляскоўскі растлумачыў, што ён будзе сфармаваны на базе газеты «Звязда» і рэдакцыйна-выдавецкай установы «Лiтаратура i мастацтва». Культуралагічная тэматыка стане галоўным напрамкам у газеце і часопісах гэтага выдавецкага дома. Паводле слоў Алега Праляскоўскага, плануецца завяршыць работы па стварэнню выдавецкіх дамоў да канца 2012 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах8

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

З панядзелка пачне цяплець

Акунін расказаў, што неабходна, каб выжыць, калі ты застаўся ў кепскай краіне8

64‑гадовага віцэ-чэмпіёна па аўтаспорце кінулі ў калонію за палітыку. Арыштавалі пасля вяртання з-за мяжы3

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан22

Вэнс — Ірану: Не гуляйце з намі!6

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі2

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах8

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць