Грамадства

Зьміцер Дашкевіч мае тры папярэджаньні ад адміністрацыі калёніі

Амбасадар місіі АБСЭ Оккэ Пэтэрсан меў размову з палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам у кабінэце кіраўніка шклоўскай папраўчай калёніі. Спадар Пэтэрсан выказаў Зьмітру словы падтрымкі й запэўніў, што пра яго памятаюць і спадзяюцца на хуткае вызваленьне. Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч паўгоду адбывае пакараньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яшчэ год яму давядзецца правесьці за кратамі.

Калі амбасадар Оккэ Пэтэрсан і супрацоўніца місіі АБСЭ Сьвятлана Сянько сустракаліся са Зьмітром Дашкевічам, у кабінэце прысутнічаў намесьнік кіраўніка калёніі.

Адміністрацыя дазволіла прадстаўнікам АБСЭ перадаць Зьмітру садавіну. Яны паабяцалі, што гэтыя кіляграмы не залічаць да наступнай харчовай перадачы. Сьвятлана Сянько паведаміла сёньня бацькам Зьмітра пра візыт амбасадара ў шклоўскую турму.

Гаворыць Вячаслаў Дашкевіч:

«Так што ні пра якую палітыку яны не гаварылі. Папросту амбасадар казаў Зьмітру, што пра яго памятаюць. Казаў, каб ён ведаў і не губляў надзеі на сваю правату, хаця сын і так не губляе. Іхнае уражаньне, што ён трымаўся вельмі прыстойна, нават усьміхаўся. Прасіў, каб паведамілі бацькам, што ў яго ўсё добра, каб тыя не хваляваліся. Прасіў перадаваць прывітаньне каму можна. Мы чакаем ад яго ліста».

Зьміцер Дашкевіч — адзіны з палітвязьняў, хто мае тры спагнаньні за парушэньне правілаў унутранага распарадку турмы. Пра гэта бацькам паведамілі ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў.

Вячаслаў Дашкевіч ведае, што ягоны сын першае спагнаньне атрымаў за тое, што надзеў камізэльку, калі было халоднае надвор’е. Другое — за тое, што адышоўся на некалькі хвілінаў з атраду. Наконт трэцяга пакуль нічога не вядома.

Паводле Працэсуальна‑выканаўчага кодэксу, Зьміцер цяпер ня можа прэтэндаваць на ўмоўна‑датэрміновае вызваленьне. Апроч таго, няясна, ці падпадзе ён пад амністыю.

Бацькам Зьмітра Дашкевіча дазволена наведваць сына чатыры разы на год, а таксама атрымаць тры доўгатэрміновыя спатканьні. Яны спадзяюцца ўбачыць яго ў красавіку.

Каментары

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў71

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро32

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу9

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў71

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць