Надвор'е1212

Ідуць лютыя халады: схаладае да мінус 25-28°С

Пачне халадаць ужо з пятніцы, самая сцюдзёная ноч будзе 1 лютага.

У найбліжэйшыя суткі, 27 студзеня, па Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць і пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер усходні, ад 5 да 10 метраў у секунду. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе мінус 12–18 градусаў, па ўсходняй палове яна панізіцца да мінус 19–23 градусаў, удзень прагназуецца 8–13 градусаў марозу, па ўсходзе краіны да мінус 15 градусаў.

Gismeteo.by дае несуцяшальныя прагнозы на перспектыву.

У ноч на суботу, 28 студзеня, у Мінску слупок тэрмометра апусціцца да мінус 22°С, удзень будзе мінус 18°С; у ноч на нядзелю ўначы — мінус 21°С, удзень — мінус 16°С;

у ноч на панядзелак, 30 студзеня, мінус 23°С, удзень — мінус 19°С; у ноч на аўторак, 31 студзеня, — мінус 25°С, удзень у аўторак — мінус 19°С; у ноч на сераду, 1 лютага, схаладае да мінус 26°С, удзень — мінус 16°С.

У Магілёве ў ноч на суботу будзе мінус 21°С, удзень у суботу — мінус 17°С; у ноч у нядзелю, 29 студзеня, мінус 18°С, удзень — мінус 14°С;

у ноч на панядзелак, 30 студзеня, будзе мінус 22°С, удзень — міунс 17°С; у ноч на аўторак, 31 студзеня, будзе мінус 25°С, удзень — мінус 20°С; у ноч на сераду, 1 лютага, схаладае да мінус 26°С, удзень будзе мінус 19°С.

У Віцебску ў ноч на суботу будзе мінус 22°С, удзень у суботу — мінус 14°С; у ноч на нядзелю, 29 студзеня, мінус 21°С, удзень — мінус 17°С;

у ноч на панядзелак — 22°С, удзень у панядзелак — мінус 13°С; у ноч на аўторак — мінус 23°С, удзень — мінус 16°С; у ноч на сераду, 1 лютага, — мінус 25°С, удзень 1 лютага — мінус 19°С.

У Гомелі ў ноч на суботу будзе мінус 21°С, удзень — мінус 17°С; у ноч на нядзелю, 29 студзеня, мінус 18°С, удзень — мінус 14°С;

у ноч на панядзелак будзе мінус 21°С, удзень — мінус 17°С; у ноч на аўторак, 31 студзеня, мінус 25°С, удзень — мінус 20°С, у ноч на сераду, 1 лютага, мінус 24°С, удзень — 19°С.

А у вось у Брэсце будзе «найцяплей». У ноч на суботу, 28 студзеня, усяго мінус 16°С, удзень — мінус 12°С; у ноч на нядзелю, 29 студзеня, мінус 20°С, удзень — мінус 13°С;

у ноч на панядзелак, 30 студзеня, будзе 21°С, удзень — мінус 14°С, у ноч на аўторак, 31 студзеня, мінус 24°С, удзень — мінус 15°С; у ноч на сераду, 1 лютага, мінус 22°С, удзень — 11°С.

У Гродне ў ноч на суботу, 28 студзеня, будзе мінус 16°С, удзень — мінус 13°С; у ноч на нядзелю, 29 студзеня, мінус 21°С, удзень — 12°С;

у ноч на панядзелак, 30 студзеня, мінус 22°С, удзень мінус 14°С; у ноч на аўторак, 31 студзеня, мінус 25°С, удзень — мінус 15°С; у ноч на сераду, 1 лютага, мінус 21°С, удзень — мінус 15°С.

Такое надвор’е, згодна з папярэднім прагнозам, пратрымаецца да канца наступнага тыдня.

Падрабязнейшы прагноз надвор’я па райцэнтрах і мястэчках можна глядзець тут:

Каментары12

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ20

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю13

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ20

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць