Грамадства22

Жалоба па загінулых лётчыках аб'яўлена толькі на Пружаншчыне

У гэты дзень пройдзе пахаванне 38-гадовага камандзіра экіпажа маёра Алега Кахно, 32-гадовага штурмана Дзяніса Глушчанкі і 38-гадовага бортінжынера Валерыя Бабко.

У Пружанскім раёне 2 снежня аб'яўлена жалоба па загінулых членах экіпажа Мі-24 181-й баявой верталётнай базы ВПС і войскаў СПА Беларусі. Як паведаміла начальнік аддзела ідэалогіі Пружанскага райвыканкама Наталля Зеляняк, адпаведнае распараджэнне падпісаў выканаўца абавязкаў старшыні Пружанскага райвыканкама Мікалай Кудравец.

У гэты дзень на тэрыторыі раёна будуць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі і адменены забаўляльныя мерапрыемствы.

Паводле слоў Зеляняк, 2 снежня ў Пружанах пройдзе пахаванне членаў экіпажа верталёта: 38-гадовага камандзіра экіпажа маёра Алега Кахно, 32-гадовага штурмана Дзяніса Глушчанкі і 38-гадовага бортінжынера Валерыя Бабко.

У 12.00 пачнецца паніхіда ў саборы Аляксандра Неўскага ў Пружанах. З 13.00 да 14.00 адбудзецца развітанне з загінулымі ў Палацы культуры райцэнтра. На 15.00 запланаваны жалобны мітынг на Параслянскіх могілках, дзе будуць пахаваныя члены экіпажа.

Могілкі размешчаны непадалёк ад вёскі Новыя Засімавічы Пружанскага раёна, дзе знаходзіцца 181-я баявая верталётная база ВПС і войскаў СПА Беларусі.

Як паведамлялася раней,

ваенны верталёт разбіўся 29 лістапада каля 19.45 пры заходзе на пасадку ў раёне аэрадрома Пружаны пасля выканання планавых вучэбна-трэніровачных палётаў.
Паводле звестак , катастрофа адбылася прыкладна за паўтара кіламетра ад аэрадрома. Усе тры члены экіпажа баявой машыны загінулі.

Абставіны крушэння высвятляе камісія Міністэрства абароны. Брэсцкім міжгарнізонным ваенным пракурорам распачата справа па ч. 2 арт. 465 КК (парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплуатацыі ваенных лятальных апаратаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб).

Згодна з загадам міністра абароны генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна, у сувязі з правядзеннем расследавання часова прыпыненыя палёты авіяцыі Узброеных сіл Беларусі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць