Грамадства

Кіраўніцтва Следчага камітэта сфарміравана з прадстаўнікоў ААЦ, МУС і пракуратуры

Кіраўніцтва Следчага камітэта Беларусі сфарміравана з прадстаўнікоў Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце, Міністэрства ўнутраных спраў і пракуратуры.

Нагадаем, першыя кадравыя прызначэнні ў Следчым камітэце прэзідэнт правёў 24 кастрычніка. Старшынёй камітэта стаў Валерый Вакульчык, яго першым намеснікам — Андрэй Швед. Да гэтага Вакульчык узначальваў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце, Швед быў намеснікам генеральнага пракурора — начальнікам следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры.

28 лістапада кіраўнік дзяржавы прызначыў яшчэ трох намеснікаў старшыні Следчага камітэта і начальнікаў упраўленняў камітэта па Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях, а таксама Мінску.

Намеснік старшыні Следчага камітэта Сяргей Буйноўскі да апошняга часу з’яўляўся начальнікам дэпартамента аховы МУС, Валерый Гайдучонак — начальнікам упраўлення па раскрыцці крымінальных спраў у сферы высокіх тэхналогій галоўнага следчага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС, Валянцін Шаеў — пракурорам Гомельскай вобласці.

Нагадаем, указ № 409 «Аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» Лукашэнка падпісаў 12 верасня. Камітэт павінен пачаць працу 1 студзеня 2012 года.

У адпаведнасці з дакументам для стварэння камітэта будзе вылучаны следчы апарат з сістэмы органаў пракуратуры, падраздзяленне папярэдняга расследавання з сістэмы органаў унутраных спраў і сістэмы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю.

Вызначаны статус Следчага камітэта як дзяржаўнага праваахоўнага органа і органа папярэдняга следства, падпарадкаванага прэзідэнту Беларусі, які ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі паўнамоцтвы ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці.

Камітэт будзе складацца з цэнтральнага апарату, упраўленняў па абласцях і Мінску, а таксама раённых (міжраённых), гарадскіх, раённых у гарадах аддзелаў.

Асноўныя задачы новага ведамства — усебаковае, поўнае, аб’ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, захаванне законнасці пры праверцы, разглядзе заяў і паведамленняў пра злачынствы, распачынанні крымінальных спраў, ажыццяўленні папярэдняга следства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць