Эканоміка

Украіна сабрала рэкордны ўраджай

Украіна ў 2011 годзе сабрала рэкордны ўраджай збожжа ў аб’ёме 55 млн тон, што дазволіць паставіць на замежныя рынкі 27 млн тон у сезоне 2011/2012,
заявілі прадстаўнікі МінАПК.

Украіна паставіла на замежныя рынкі 12,7 млн тон збожжа ў мінулым сезоне, калі збор складаў 39,2 мільёна тон.

Па словах кіраўніка дэпартамента рынкаў МінАПК Сяргея Квашы, краіна ўжо экспартавала каля 6 мільёнаў тон збожжа, а да канца года аб’ём продажаў на замежныя рынкі дасягне 10 мільёнаў тон. Кваша кажа, што пшаніца і кукуруза дамінуюць у экспарце.

Высокі ўраджай дазволіў чыноўнікам зрабіць рэкордныя прагнозы на будучыя пяць гадоў, і, па словах Квашы, у 2015 годзе Украіна збярэ 80 млн тон збожжа.

Чыноўнік кажа, што ўраджайнасць 52 цэнтнера з гектара і плошчы сяўбы ў 15 мільёнаў гектараў робяць гэты прагноз рэальным. У 2011 годзе сярэдняя ўраджайнасць склала 37 цэнтнераў.

Аналітыкі лічаць такія прагнозы занадта аптымістычнымі і кажуць пра магчымы рост ураджаю да 60–62 млн тон толькі да 2020 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду7

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа19

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным9

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду7

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць