Начальнік Магілёўскай турмы № 4 Аляксандар Ламаза адмовіў адвакату Марыны Кавалеўскай у сустрэчы з палітвязнем Андрэем Саннікавым.Ламаза сказаў, што Саннікаў транзітны перасыльны, і таму сустрэча неабавязковая. Адвакат заявіла, што гэта адлюстроўвае непаслядоўную пазыцыю начальніка турмы, бо першы раз, калі Саннікаў быў тут на этапе, сустрэчу з адвакатам яму дазволілі.
Адмову Кавалеўская назвала парушэннем права асуджанага на атрыманне юрыдычнай дапамогі.
Яна піша ў Магілёўскай абласной пракуратуры скаргу на факт парушэння правоў асуджанага начальнікам турмы.
Каментары