Культура

ПЭН-цэнтр вызначыў шматлікіх лаўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча

Рада Беларускага ПЭН-Цэнтру вырашыла сёлета ўганараваць традыцыйнай прэміяй Беларускага ПЭН-Цэнтру імя Алеся Адамовіча журналіста Аляксандра Тамковіча — за кнігу інтэрв’ю «Без палітыкі» і Мікалая Мельнікава, дырэктара гродзенскага музея Васіля Быкава, — за істотны ўнёсак у захаванне духоўнай спадчыны Васіля Быкава.

Прэміяй імя Францішка Багушэвіча будуць уганараваныя выдавец Зміцер Санько, стваральнік і галоўны рэдактар кніжнай серыі «Нашы славутыя землякі» і пісьменніца Людзміла Рублеўская — за раман «Сутарэнні Ромула»

(надрукаваны ў «Дзеяслове» № 47, 48,49).

Уручэнне прэмій адбудзецца пры канцы 2011 году ў Мінску.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1996 годзе, праз два гады пасьля смерці пісьменніка і грамадскага дзеяча на знак пашаны ягонага імя. Прэмія прысуджаецца за найлепшыя публіцыстычныя творы. За 15 год існавання прэміі ёй былі ўганараваныя каля 30 пісьменнікаў, публіцыстаў, даследчыкаў літаратуры. Лаўрэатамі прэміі былі Сяргей Навумчык, Валянцін Акудовіч, Леанід Маракоў, Генадзь Бураўкін, Павал Севярынец, Сяргей Шапран.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру. Заснавана ў 1994 годзе. Прысуджаецца за кнігі, якія аднаўляюць гістарычную праўду і спрыяюць вяртанюю гістарычнай памяці. выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, якія спрыяюць абуджэньню пачуццяў гістарычнай самасвядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. З 1996 яе лаўрэатамі сталі Кастусь Акула, Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч, Лявон Баршчэўскі, Міхась Чарняўскі, Аляксандар Лукашук, Васіль Сёмуха, Іван Саверчанка, Тацяна Процька, Ніна Стужынская, Ала Сакалоўская, Вячка Целеш, Алесь Белы, Захар Шыбека, Аляксандр Надсан, Вольга Бабкова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся6

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў2

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю2

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

Таганрог і Севастопаль падвергліся ракетнай атацы УСУ

Парламент Шатландыі падтрымаў правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся6

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць