Арганізацыя любога збору грамадзян зараз павінна быць санкцыянаваная ўладамі.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах і шэраг законаў, якія рэгулююць
Законапраекты былі прынятыя палатай прадстаўнікоў 3 кастрычніка, у першы ж дзень работы асенняй сесіі, прычым на закрытым пасяджэнні і адразу ў двух чытаннях. У адрозненне ад ніжняй палаты, савет рэспублікі абмяркоўваў іх у адкрытым фармаце.
Новы закон аб масавых мерапрыемствах робіць больш жорсткімі правілы іх правядзення.
Арганізацыя любога збору грамадзян павінна быць санкцыянаваная ўладамі — гэта датычыцца і флэшмобаў, і збору грамадзян, арганізаванага з выкарыстаннем інтэрнэту.
Да атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства яго арганізатары не маюць права аб’яўляць, у тым ліку ў інтэрнэце, пра дату, час і месца яго правядзення. Акрамя таго, арганізатарамі не могуць быць асобы, якія дапусцілі парушэнне парадку правядзення такога мерапрыемства на працягу года з моманту накладання адміністрацыйнага спагнання.
Папраўкі ў заканадаўства, якое рэгулюе
робяць крымінальна каральным замежнае фінансаванне недзяржаўных арганізацый у парушэнне заканадаўства Беларусі.
Дакумент забараняе рэспубліканскім і мясцовым грамадскім аб’яднанням, іх саюзам захоўваць грашовыя сродкі, каштоўныя металы і іншыя каштоўнасці ў банках і нябанкаўскіх
«Папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах абсалютна своечасовыя. Яны скіраваныя не на парушэнне правоў і свабод грамадзян, а на іх выразнае і няўхільнае выкананне» — так пракаментаваў законапраект журналістам міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў.
Паводле яго слоў, у законапраекце ўсё ўзгоднена МУС з іншымі арганізацыямі дзяржаўнага кіравання.
Нагадаем, прыняцце гэтых законаў выклікала вялікі рэзананс у грамадстве. Лідары беларускіх НДА і праваабаронцы ў сумеснай заяве заклікалі ўлады адмяніць законапраект.
На іх думку, папраўкі ў закон «Аб масавых мерапрыемствах» «парушаюць правы грамадзян на мірныя сходы, гарантаваныя як Канстытуцыяй Беларусі, так і базавымі нормамі міжнароднага права, ўводзяць адміністрацыйную адказнасць грамадзян за нявінныя дзеянні і бяздзейнасці».
Не ўводзіць у дзеянне новыя законы афіцыйны Мінск таксама заклікалі прадстаўнікі міжнароднай грамадскасці, у тым ліку Еўрасаюз і АБСЕ. На іх думку, новаўвядзенні ў заканадаўства яшчэ больш абмяжуюць фундаментальныя права на свабоду сходаў і асацыяцый у Беларусі.
Аднак 28 кастрычніка Канстытуцыйны суд (КС) Беларусі, які разгледзеў законапраекты «у парадку абавязковага папярэдняга кантролю», прызнаў іх законнымі.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары