Эканоміка22

Стаўка рэфінансавання з 14 кастрычніка павышаецца да 35%

Гэта будзе дзясятае ў 2011 г. павышэнне. Пачыналася ўсё з 10,5%.

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 14 кастрычніка павышаецца да 35% гадавых, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

Адпаведная пастанова ад 12 кастрычніка №442 прынята праўленнем Нацбанка. Гэтае рашэнне з’яўляецца чарговым крокам у паслядоўнай рэалізацыі агульнаэканамічнай палітыкі Нацыянальнага банка і ўрада, накіраванай на макраэканамічную стабілізацыю, памяншэнне ціску на абменны курс беларускага рубля і зніжэнне ўзроўню інфляцыі.

Нацыянальны банк сумесна з урадам працягнуць прыняцце стабілізацыйных мер з улікам развіцця знешніх і ўнутраных эканамічных працэсаў, адзначылі ва ўпраўленні.

Апошні раз стаўка рэфінансавання павышалася 14 верасня 2011 г. на 3% да 30% гадавых,

а наогул гэта будзе ўжо дзясятае з пачатку года павышэнне стаўкі рэфінансавання.

Раней яна павышалася 16 сакавіка (з 10,5 да 12%), 20 красавіка (да 13%), 18 мая (да 14%), 1 чэрвеня (да 16%), 22 чэрвеня (да 18%), 13 ліпеня (да 20%), 17 жніўня (да 22%) і 1 верасня (да 27% гадавых) і 14 верасня з 27 да 30%.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю13

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ17

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць