Лябедзька пра сустрэчу: «Гэта была вялікая, моцная сустрэча, якая замест запланаваных 25 хвілін доўжылася паўтары гадзіны.
Пра гэта яна заявіла 29 верасня ў Варшаве на сустрэчы з групай лідараў беларускай апазіцыі і сваякамі палітзняволеных, паведаміў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
«Гэта была вялікая, моцная сустрэча, якая замест запланаваных 25 хвілін доўжылася паўтары гадзіны. Адно гэта гаворыць пра цікавасць канцлера да сітуацыі ў Беларусі», — зазначыў ён.
Паводле слоў Лябедзькі, Меркель прадэманстравала вельмі неблагое веданне рускай мовы, але асноўныя перамовы вяліся праз перакладчыка.
Кіраўнік нямецкага ўрада, паведаміў ён, вельмі цікавілася стратэгіяй трох крокаў, якую выклала беларуская дэлегацыя: вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных — свабодныя выбары — фінансавая дапамога краіне. «Меркель падкрэсліла, што яна жанчына практычная і ўсе пытанні абмяркоўвае канкрэтна, — сказаў Лябедзька. — Яна падрабязна цікавілася сітуацыяй у Беларусі, давала свае ацэнкі». Палітык зазначыў, што на сустрэчы было нямала «нефармальных элементаў».
У перамовах бралі ўдзел Уладзімір Някляеў, Сяргей Калякін, Віталь Рымашэўскі, сваякі палітзняволеных — сястра
Паводле інфармацыі Лябедзькі, на раніцу 30 верасня ў беларускай дэлегацыі запланавана сустрэча з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфанам Фюле.
Каментары