Эканоміка

Абама падрыхтаваў план па скарачэнні дэфіцыту бюджэту

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падрыхтаваў план, які прадугледжвае скарачэнне дэфіцыту бюджэту на 3 трлн даляраў цягам найбліжэйшых 10 гадоў,
паведамляе Reuters. План будзе прадстаўлены Абамам на брыфінгу ў Белым доме ў панядзелак, 19 верасня, у 10:30 па мясцовым часе (у 17:30 па мінскім).

Скараціць бюджэтны дэфіцыт, паведамілі прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта ЗША, Абама плануе ў асноўным за кошт павелічэння падаткаў для буйных карпарацый і прыватных асоб з высокімі даходамі. За кошт павышэння падаткаў для гэтых катэгорый мяркуецца за 10 гадоў павялічыць бюджэтныя паступленні на 1,5 трлн даляраў.

Раней паведамлялася, што Абама прапануе ўвесці «падатак Бафета» — абавязаць амерыканцаў, чые даходы перавышаюць мільён даляраў, адлічваць у бюджэт столькі ж, колькі прадстаўнікі сярэдняга класа.

Адначасова план, які Абама прадставіць 19 верасня, таксама прадугледжвае абарону праграм сацыяльнага страхавання, разлічаных на сярэдні клас, ад буйнамаштабных скарачэнняў.

«Прэзідэнт ясна дасць зразумець, што не падтрымае ніякага плана, які патрабуе ад адных амерыканцаў усё, а ад іншых нічога», — заявіў прадстаўнік Белага дома, анансуючы асноўныя тэзісы плану Абамы.

Па выніках 2011 фінансавага года, які завяршаецца 30 верасня, дэфіцыт бюджэту ЗША, як чакаецца, дасягне 1,3 трлн даляраў. Супраць павышэння падаткаў для багатых амерыканцаў, за кошт якіх можна было б павялічыць паступленні ў бюджэт, выступаюць апаненты Абамы з Рэспубліканскай партыі, якая займае большасць месцаў у ніжняй палаце Кангрэса ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць