Свет22

Кіраўнік МЗС Украіны: Кіеў пакуль не бачыць рэальных магчымасцяў для ўваходжання ў Мытны саюз

Рэальных магчымасцяў для ўваходжання Украіны ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі на сёння няма,
заявіў міністр замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка 5 верасня ў Маскве па выніках сустрэчы з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым.

«Мы лічым, што сёння, на жаль, рэальных магчымасцяў для паўнацэннага ўдзелу (Украіны) у Мытным саюзе не існуе. Хаця б з таго факту, што Украіна з’яўляецца членам Сусветнай гандлёвай арганізацыі, а нашы тры дзяржавы-партнёры яшчэ не», — цытуе Грышчанку РІА Новости.

Паводле слоў украінскага міністра, перамовы па Мытным саюзе вядуцца не толькі з Масквой. «Мы гаворым пра нашы адносіны з гэтай структурай (Мытным саюзам), якая аб’ядноўвае ўсе тры краіны. Таму кансультацыі мы вядзем не толькі ў Маскве, але і ў іншых сталіцах і разлічваем на пазітыўны вынік», — сказаў Грышчанка.

Ён нагадаў, што цяпер на ўзроўні экспертаў вядуцца перамовы. «Думаю, што падчас гэтых перамоў аргументы бакоў будуць пачутыя, і мы знойдзем тую формулу, якая будзе адпавядаць нашым агульным жаданням развіваць адносіны паміж дзяржавамі на аснове стратэгічнага партнёрства», — дадаў міністр.

Гаворачы пра перамовы Украіны з ЕС адносна стварэння зоны свабоднага гандлю, Грышчанка паведаміў, што яны ўжо выходзяць на фінішную прамую, і бакам засталося дамовіцца па «невялікім коле пытанняў».

РІА Новости нагадвае, што Украіна, якая ўзяла курс на еўраінтэграцыю, мае намер да канца года падпісаць з ЕС пагадненне аб асацыяцыі, часткай якога павінна стаць палажэнне аб зоне свабоднага гандлю (ЗСГ). Расія з заклапочанасцю ўспрымае імкненне Украіны стварыць ЗСГ з Еўрасаюзам і заяўляе, што будзе вымушана абараняць свае рынкі. Масква запрашае Кіеў у Мытны саюз, членства ў якім, у прыватнасці, забяспечыць Украіне больш нізкія цэны на газ. Тым не менш, Кіеў заяўляе, што не мае намер уваходзіць у МС, прапануючы ўзамен супрацоўніцтва ў фармаце «3+1», што не задавальняе Расію.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты21

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было19

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве5

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай12

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты21

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць