Эканоміка

Улады рыхтуюцца да запуску фондавага рынку

Улады ўсталявалі забарону на «здзяйсненне дзеянняў па маніпуляванні на рынку каштоўных папераў», а таксама вызначылі пералік дзеянняў, якiя прызнаюцца маніпуляваннем на рынку каштоўных папер.

У якасці асноўнага фактару аднясення дзеянняў да маніпулявання на рынку каштоўных папер вызначана прыкмета істотнасці іх уплыву на попыт на каштоўную паперу і (або) яе прапанову, рынкавую цану каштоўнай паперы або аб’ём таргоў каштоўнай паперай.

Да такіх дзеянняў у адпаведнасці з дакументам, напрыклад, адносяцца наўмыснае распаўсюджванне фізічнымі і (або) юрыдычнымі асобамі праз сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку праз глабальную кампутарную сетку Інтэрнэт, ці іншым спосабам заведама ілжывых звестак аб каштоўных паперах, эмітэнта каштоўных папер, цэнах на такія паперы, уключаючы інфармацыю, прадстаўленую ў рэкламе; здзяйсненне угодаў з акцыямі па папярэдняй змове паміж юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць прафесійную і біржавую дзейнасць па каштоўных паперах, і (або) іх работнікамі, і (або) асобамi, за кошт або ў інтарэсах якіх здзяйсняюцца названыя ўгоды і іншыя.

У адпаведнасці з дакументам неаднаразовае здзяйсненне прафудзельнікамі дзеянняў, якiя прызнаюцца маніпуляваннем на рынку каштоўных папер, а таксама ўгоды з каштоўнымі паперамі з выкарыстаннем закрытай або канфідэнцыйнай інфармацыі на рынку каштоўных папер прызнаецца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоваў.

У сувязі з гэтым Мінфіну РБ прадстаўлена права прад’яўляць іск у гаспадарчы суд з патрабаваннем аб прызнанні ўгоды несапраўднай (устанаўленні факту мізэрнасці ўгоды) і прымяненні наступстваў яе несапраўднасці ў выпадках выяўлення дзеянняў па маніпуляванні на рынку каштоўных папер, угодаў з каштоўнымі паперамі, якія маюць прыкметы нязначнасці.

У мэтах удасканалення кантрольнай дзейнасці на рынку каштоўных папер указам прадугледжана магчымасць правядзення камеральных праверак.

Для далейшага развіцця рынку аблігацый і самастойнага прыцягнення інвестыцый суб’ектамі гаспадарання (у тым ліку лізінгавымі кампаніямі) пашыраны пералік відаў маёмасці, якая можа выступаць прадметам закладу пры забеспячэнні выканання абавязацельстваў па аблігацыях. Так, у дадзены спіс уключаны транспартныя сродкі (у тым ліку дарожная, будаўнічая і іншая спецтэхніка), зарэгістраваныя на тэрыторыі Беларусі.

У мэтах стварэння спрыяльных умоў для прыцягнення замежных інвестыцый юрыдычнымі асобамі Беларусі шляхам выпуску і размяшчэння аблігацый на замежных рынках дазваляецца магчымасць выпуску аблігацый без дзяржаўнай рэгістрацыі каштоўных папер на тэрыторыі Беларусі.

У мэтах выключэння выпадкаў злоўжыванняў службовым становішчам асобам, якія валодаюць інфармацыяй аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці адпаведнага эмітэнта (напрыклад, кіруючыя работнікі эмітэнта, а таксама асобы, якія ўваходзяць у склад яго калегіяльных органаў кіравання і кантролю), да яе раскрыцця ў сродках масавай інфармацыі забараняецца адчужаць яго каштоўныя паперы на працягу 6 месяцаў з дня іх набыцця, а таксама перадаваць такую інфармацыю трэцім асобам.

Для забеспячэння мэтавага выкарыстання грашовых сродкаў, якія прыцягваюцца шляхам выпуску аблігацый, забараняецца выкарыстанне сродкаў, прыцягнутых шляхам выпуску аблігацый юрыдычных асоб Беларусі, у мэтах, не названых у рашэнні аб выпуску і (або) праспекце эмісіі гэтых аблігацый, а таксама прадстаўленне за кошт названых сродкаў пазык іншым юрыдычным ці фізічным асобам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць