Эканоміка44

Мілер: Перамовы аб «Белтрансгазе» зацягваюцца

Беларускі бок працягвае ўвязваць падпісанне дакументаў па куплі «Газпромам» 50% акцый «Белтрансгазу» з узгадненнем умоў новага кантракта на пастаўку газу.

Беларускі бок працягвае ўвязваць падпісанне дакументаў па куплі «Газпромам» 50% акцый «Белтрансгазу» з узгадненнем умоў новага кантракта на пастаўку газу ў Беларусь, гаворыцца ў паведамленні расійскага газавага холдынгу.

4 ліпеня адбылася тэлефонная размова старшыні праўлення ААТ «Газпром» Аляксея Мілера і першага намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі.

Як паведамляе прэс-служба «Газпрома», бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў газавай сферы. У прыватнасці, гаворка ішла аб перспектывах падпісання дакументаў па куплі ААТ «Газпром» 50% акцый ААТ «Белтрансгаз». Было зазначана, што практычна ўсе пункты праекта дагавора ўзгодненыя.

Як зазначыў па выніках размовы Аляксей Мілер, «на жаль, беларускі бок працягвае ўвязваць падпісанне дакументаў па «Белтрансгазе» з узгадненнем умоў новага кантракта на пастаўку газу ў Беларусь. На нашу думку, гэта можа прывесці толькі да зацягвання перамоўнага працэсу і нічога не зменіць па сутнасці».

Падчас тэлефоннай размовы таксама было падкрэслена, што ўмовы дзейнага да канца 2011 года кантракта не могуць быць змененыя.

Як раней паведамляў БелаПАН, на прэс-канферэнцыі 30 чэрвеня Мілер заявіў, што «Газпром» згодны «хоць заўтра» заплаціць 2,5 млрд. долараў ЗША за 50% акцый «Белтрансгаза», калі Мінск не будзе вылучаць дадатковых умоў.

«Умовы куплі ты ж самыя, што і пры куплі першай паловы, — 2,5 млрд. долараў. Мы згодныя заплаціць такія грошы. Сёння кантракт на карпаратыўным узроўні мае вельмі высокую ступень гатоўнасці, думаю, 98%», — зазначыў кіраўнік «Газпрома».

Беларускі бок, сказаў ён, працягвае спрабаваць увязваць падпісанне кантракта на продаж «Белтрансгазу» з кантрактам на пастаўку газу ў Беларусь з 1 студзеня 2012 года.

«У трэцім-чацвёртым квартале мы з беларускімі калегамі будзем весці прадметныя перамовы па ўмовах пастаўкі газу па новым кантракце, але купля «Белтрансгаза» і ўмовы пастаўкі расійскага газу ў Беларусь — сутнасць пытання розная, і, вядома, прадметам нашага пагаднення можа быць толькі адно пытанне, і гэта наша прынцыповая пазіцыя», — сказаў Мілер.

Ён растлумачыў, што гаворка ідзе не пра пастаўкі газу па ўнутрырасійскіх цэнах, але аб прынцыпах роўнадаходнасці.

Пагадненне аб формуле цаны газу для Беларусі з 2012 года пакуль не дасягнута, нягледзячы на заявы, што прагучалі пра гэта, паведаміў Мілер.

«Ёсць дзейны кантракт да 31 снежня 2011 года. Прагучалі паведамленні з Беларусі, што дасягнута пагадненне аб формуле цаны, гэта не так. Ніякіх пагадненняў па формуле цаны няма», — заявіў кіраўнік «Газпрома».

30 чэрвеня першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што бакі ўзгаднілі формулу цаны на газ, якая «вельмі выгадная і для Беларусі, і для «Газпрома».

Паводле слоў Сямашкі, Беларусь вядзе перамовы аб стабілізацыі і замарожванні цэн на газ сёлета. «І самае галоўнае — аб стабілізацыі і магчымым паніжэнні цэн на газ з 1 студзеня 2012 года», — дадаў ён.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ20

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю13

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ20

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць