Эканоміка66

Тозік: Беларуская эканоміка вымагае сур'ёзных структурных рэформаў

Неабходнасць правядзення сур’ёзных структурных рэформаў наспела ў эканоміцы Беларусі. Пра гэта заявіў сёння намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, выступаючы на ​​семінары кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ.

«Мяркую, што наша эканоміка не можа далей паспяхова развівацца ў існуючым фармаце і патрабуе сур’ёзных структурных рэформаў», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Паводле яго слоў, глыбокія эканамічныя пераўтварэнні ў Беларусі неабходна праводзіць,

захоўваючы і умацоўваючы цяперашнюю палітычную сістэму.
«Мой досвед працы ў Кітаі гэта пацвярджае: многія краіны Паўднёва-Усходняй Азіі дамагліся каласальных поспехаў у эканоміцы і
змаглі гэта зрабіць толькі з дапамогай моцнай палітычнай улады», — адзначыў ён.

Анатоль Тозік звярнуў увагу на тое, што мінулая пяцігодка стала для Беларусі перыядам выпрабаванняў і ўсведамлення неабходнасці трансфармацыі эканамічнай мадэлі. Фінансава-эканамічны крызіс паказаў, што тая эканамічная мадэль, якую выбудавалі ў Беларусі, здольная забяспечыць развіццё краіны. У той жа час гэтая мадэль патрабуе далейшага ўдасканалення. «Трэба было прыкласці максімальныя высілкі, каб пераадолець гэты перыяд, і мы яго пераадолелі, ён прымусіў нас пераасэнсаваць сітуацыю,

падштурхнуў да неабходнасці глыбокіх перамен», — сказаў намеснік кіраўніка ўрада.

Віцэ-прэм’ер, у прыватнасці, адзначыў, што беларускія вытворцы пачалі страчваць канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках. На прадпрыемствы таксама аказаў уплыў рост коштаў не энергарэсурсы.

«Нам трэба перастаць жыць не па сродках, а менавіта так у апошнія гады мы жылі,

калі на 10–13% спажывалі больш, чым выраблялі, — дадаў ён. — Мы не можам нармальна развівацца, калі не забяспечым канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі».

Анатоль Тозік адзначыў, што адна з найважнейшых задач — выхад да канца бягучай пяцігодкі на станоўчае сальда знешняга гандлю. Трэба забяспечыць значны рост ВУП, удвая павялічыць экспарт тавараў і практычна ўтрая — экспарт паслуг. Ставяцца сур’ёзныя задачы і ў галіне прыцягнення замежных інвестыцый, у тым ліку прамых. Паводле слоў віцэ-прэм’ера, калі гэтыя суперскладаныя задачы ў галіне эканомікі будуць вырашаныя, гэта дазволіць Беларусі забяспечыць годны ўзровень жыцця людзей у еўрапейскім кантэксце.

Каментары6

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць