Грамадства5050

Палітвязняў падзялілі на кепскіх і горшых

Цэламу шэрагу апазіцыйных палітыкаў істотна змякчылі абвінавачванні. Усе лідары «Гавары праўду» трапілі ў лік «лепшых».

Цэламу шэрагу апазіцыйных палітыкаў істотна змякчылі абвінавачванні.

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве унутраных справаў.

У лік «змякчаных» трапілі Уладзімір Някляеў, Аляксандр Фядута, Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Вазняк, Віталь Рымашэўскі, Наста Палажанка.
Усе яны цяпер сталі абвінавачвацца не ў арганізацыі масавых беспарадкаў, а ў падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўным удзеле ў іх.

Калі па першым абвінавачванні за кратамі яны маглі апынуцца тэрмінам да 15 гадоў, то цяпер ім пагражае не больш за тры, але ўсё можа абысціся штрафам ці «хіміяй». Па артыкуле 342 судзілі ўдзельнікаў «Працэсу чатырнаццаці». Усе яны тады атрымалі ў пакаранне «хатнюю хімію».

Цікава, што ў спіс «не такіх кепскіх» не трапіў ніводзін з вязняў, што адмаўляюцца даваць паказанні, — Павел Севярынец, Зміцер Бандарэнка, Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька.

Як піша блізкае да лукашэнкаўцаў агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на прэс-службу МУС, следства ўстанавіла, што «дзеянні названых асоб [якім было змякчана абвінавачванне] былі накіраваныя на прыцягненне пры падтрымцы і фінансаванні замежных фондаў беларускіх грамадзян да ўдзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах, якія груба парушаюць грамадскі парадак, з мэтай стварэння штучнай падставы для непрызнання вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржавамі Еўрапейскага саюза, ЗША і Расійскай Федэрацыі і ўвядзення з іх боку эканамічных і палітычных санкцый як спосабу ціску на афіцыйную ўладу ў нашай краіне».

З перакваліфікаваных толькі Фядута працягвае знаходзіцца ў «амерыканцы», а Някляеў — пад хатнім арыштам. Астатнія вызваленыя пад падпіску аб нявыездзе.

Усе лідары «Гавары праўду» трапілі ў спіс «лепшых».

Каментары50

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць