Эканоміка11

Зміцер Крук: Множнасць курсаў уратуе экспарцёраў

У той жа час імпартныя тавары падаражэюць.

Эканаміст Зміцер Крук выказаў сваё разуменне рэкамендацыі Нацыянальнага банка, які фактычна ўвёў множнасць курсаў валюты ў Беларусі.

Зміцер Крук:

Нацбанк легалізаваў сітуацыю, якая цяпер утварылася на валютным рынку,
калі банкі паспрабавалі пры продажы валюты на міжбанкаўскім рынку закладваць нейкія камісійныя ці дадатковыя плацяжы і курс быў насамрэч вышэйшым, чым дэкларавалася афіцыйна. Па ускосных дадзеных можна зразумець, што банкі рэзервуюць большасць валюты самі для сябе і толькі невялічкую частку для сваіх кліентаў.

«Наша Ніва»: Ці застанецца валюта на абменніках?

ЗК: Гаворка ў лісце вядзецца пра безнаяўны рынак.

Продаж у абменніках для банкаў не надта перспектыўны, але Нацбанк адміністрацыйнымі сродкамі можа прымусіць банкі прадаваць валюту.
Я лічу, калі не будзе прадпрынята іншых захадаў, сітуацыя ў абменніках будзе захоўвацца на цяперашнім узроўні. Тое, што насельніцтва здае, банкі будуць прадаваць.

«НН»: Па якіх імпартных таварах перадусім ударыць стварэння паралельнага курса?

ЗК: Хутчэй за ўсё, гэта бытавая тэхніка, камп’ютары. Па іх найбольш моцна ўдарыла ранейшая пастанова Нацбанка, якія прыпыніла продаж валюты.

«НН»: А экспарцёраў пастанова ўратуе?

ЗК: У цэлым — так. Дэвальвацыя рубля для іх будзе нейкім выратаваннем, але

шмат хто з экспарцёраў будзе павінен прадаваць валюту на афіцыйным рынку і па афіцыйным курсе.
Таму для розных груп экспарту будуць розныя ўмовы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?12

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць