Культура33

Святапіс для Надсана прэзентавалі ў Мінску пры паўнюткай зале

Калі ёсць такая моладзь, значыць, зерне, кінутае айцом Аляксандрам, не загінула.

У Мінску 21 кастрычніка прайшла прэзентацыя кнігі-святапіса «Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца», прысвечанай айцу Аляксандру Надсану. Зала Акадэмічнай бібліятэкі была перапоўненая. Дзіва што! У кнізе сотня аўтараў, а самога айца тысячы людзей шануюць як уласнага духоўнага айца.

У духоўным плане айцец Надсан для незалежнае беларускае грамады адыгрывае ролю, параўнальную з той, якую для тыбетцаў — Далай-лама.
У інтэлектуальным плане гэта адзін з выдатных беларускіх інтэлектуалаў, чый унёсак у развіццё палітычных і гуманітарных даследаванняў Беларусі грандыёзны.

Ірына Дубянецкая коратка прэзентавала кнігу, што складаецца з дзясяткаў кароткіх працаў выдатных навукоўцаў і толікі паэзіі. Яна называе гэты зборнік «святапісам» — кнігай да свята. Так яна перакладае нямецкае слова «фэстшрыфт». Фэстшрыфты звычайна робяцца выбітнаму навукоўцу, калі калегі выдаюць кнігу як шанаванне свайму выбітнаму калегу. Зборнік быў задуманы да 80-годдзя айца Аляксандра і 50-годдзя ягонага святарства. Аднак выйшаў толькі цяпер. Яго прэзентацыі адбылася і ў Вільні, у Лондане — яшчэ адбудзецца. Кніга грунтоўная, сапраўдны скарб для аматараў беларускай гуманітарыстыкі.

Мне ж падалося, што найлепшым падарункам для айца Аляксандра на прэзентацыі была ўсё ж не кніга, а прасветлыя твары юных спевакоў з хору мінскай Катэдры, якія адкрылі спатканне псалмам у перакладзе Казіміра Сваяка і гімнамі аўтарства Альбіна Стаповіча, адшуканымі імі і адноўленымі. Калі ёсць такая моладзь, значыць, зерне, кінутае айцом Аляксандрам, не загінула.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму3

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову10

Сёння ў Варшаве адкрыецца яшчэ адна беларуская кнігарня4

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?13

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць