Улада88

Збіраць подпісы будуць яшчэ 10 дзён

Па сто тысяч на сёння маюць толькі Лукашэнка і Някляеў.

Да завяршэння тэрміну збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў на пасаду прэзідэнта засталося дзесяць дзён.
Гэты этап выбарчай кампаніі пачаўся 30 верасня і будзе доўжыцца па 29 кастрычніка ўключна.

Больш як сто тысяч неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты подпісаў сабралі ініцыятыўныя групы дзейнага прэзідэнта

Аляксандра Лукашэнкі (больш як мільён) і лідара кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева (142.060).

У штабах намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслава Раманчука і лідара кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава заяўляюць, што сабрана прыкладна па сто тысяч подпісаў. Больш дакладную інфармацыю ў гэтых штабах абяцаюць прадаставіць 20 кастрычніка.

Паводле слоў лідара АГП Анатоля Лябедзькі, інфармацыя ад каардынатараў аб зборы подпісаў збіраецца раз у тры дні.

«Паводле звестак на 16 кастрычніка было 92 тысячы подпісаў.
Не выключаю, што пасля падвядзення вынікаў збору заўтра перасячом мяжу ў сто тысяч», — сказаў ён.

Як паведаміў прэс-сакратар Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў, «сабрана каля ста тысяч подпісаў, магчыма, крыху менш ці больш».

Паводле звестак на раніцу 19 кастрычніка 93.470 подпісаў было сабрана ініцыятыўнай групай эканаміста Віктара Цярэшчанкі.

На лічбу ў 80 тысяч подпісаў 20 кастрычніка плануе выйсці ініцыятыўная група лідара аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча.

Каля 75 тысяч подпісаў сабрана ў падтрымку старшыні саюза «За мадэрнізацыю» Алеся Міхалевіча і індывідуальнага прадпрымальніка з Віцебска Уладзіміра Правальскага.

Па стане на вечар 18 кастрычніка амаль 71 тысяча подпісаў была сабрана ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі7

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскія лідары амаль не камунікуюць паміж сабой праз страх праслухоўвання і ліквідацыі4

Чаму малочныя прадпрыемствы адмовіліся ад шкляной тары?7

У Крупскім раёне заўважылі мядзведзя-гіганта ВІДЭА6

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі7

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць