Меркаванні44

Dead Мароз

Як толькі стала вядома, што прэзідэнцкія выбары прызначаны на 19 снежня, амаль усе незалежныя СМІ без выключэння – і папяровыя і электронныя, адгукнуліся на гэта аднолькава.

У нататках пісьменніка Аляксандра Геніса, які жыве ў ЗША, ёсць эпізод, падгледжаны ім у Цэнтральным парку ў Нью-Ёрку. Пяцігадовы хлопчык падбягае да сваёй маці, якія сядзіць на лавачцы, і голасна крычыць: «Дай! Дай! Дай!» Выпадковая суседка ў шоку ад гэтай сцэны.

Дзеяслоў «дай» па-англійску азначае «памерці». Амерыканка не зразумела, што маці і сын размаўляюць па-расейску, і хлопчык проста прасіў у мамы цукерку.

Як часта ў жыцці словы, што гучаць аднолькава, азначаюць зусім розныя паняцці — нават калі імі карыстаюцца людзі, якія гавораць, як быццам, на адной мове.

За пятнаццаць гадоў лукашэнкаўскай Беларусі мова большасці незалежных сродкаў масавай інфармацыі стала не тое, што эзопавай мовай — гэта было б нармальна ва ўмовах цэнзуры. Але паколькі сапраўднай і татальнай цэнзуры ў Беларусі няма (асабліва калі гаворка вядзецца пра недзяржаўныя СМІ), а ёсць праблемы са здабываннем адэкватнай інфармацыі, з доступам да першакрыніцаў і г.д., эзопаву мову з значнай ступені замяніў журналісцкі сцёб. Ён замяняе сабой не толькі інфармацыю, але і аналітыку.

Як толькі стала вядома, што прэзідэнцкія выбары прызначаны на 19 снежня, амаль усе незалежныя СМІ без выключэння — папяровыя і электронныя, адгукнуліся на гэта аднолькава.

Галоўнае, што падкрэслівалася ў паведамленнях — гэта тое, што выбары адбудуцца ў дзень святога Міколы. Ладна, калі б каментары наконт Міколы Цудатворца і шасцігадовага сына Аляксандра Лукашэнкі Міколкі сыходзілі толькі з вуснаў палітыкаў — яны могуць казаць усё, што лічаць патрэбным у той ці іншай сітуацыі, альбо проста не могуць знайсці патрэбных словаў. Але падобным чынам вызначыліся і журналісты.

Праца рэпарцёраў «Аб’ектыва» на Белсаце, напрыклад, выклікае павагу хоць бы ўжо тым, што яны вымушаны працаваць у надзвычай складаных умовах, без афіцыйнай акрэдытацыі. Але гэта не вызваляе ад абавязку рыхтавацца да значных падзей. Хіба прызначэнне выбараў менавіта на 19 снежня стала сенсацыяй? Апазіцыя, а таксама журналісты не чакалі такога развіцця падзей? Тым не менш, у якасці галоўнай думкі ў сюжэце, якім адкрывалася у той вечар галоўная інфармацыйная праграма на Белсаце, прагучала — прызначаная палатай прадстаўнікоў дата выбараў максімальна зручная для ўлады. Далей прагучала і сентэнцыя пра Міколку ды прыемны сюрпрыз, які падрыхтаваў для свайго малодшага сына дзейны кіраўнік дзяржавы. А чым канкрэтна гэтая дата не задавальняе апазіцыю, засталося невядомым.

Хачу падкрэсліць — не пра Белсат гаворка. Гэта ўсяго толькі маленечкі эпізод у моры таго аднастайнага сцёбу, які пачулі ці пабачылі, ці прачыталі мы ў той дзень прызначэння выбараў.

Нават у сур’ёзным каментары на Радыё Свабода быў згаданы — не, не святы Мікалай, але Дзядуля Мароз. Маўляў, напярэдадні калядных святаў народ будзе настроены святочна, расслабіцца і пойдзе масава галасаваць за галоўнага цудатворцу краіны. Гэткага Дзядулю Мароза з мехам, поўным падарункаў.

Між іншым, калі ўжо гаварыць пра прагнозы, дык польскія навукоўцы-метэаролагі прадказваюць, што зіма 2010–11 гадоў будзе самай суворай за апошнюю тысячу гадоў. (Дарэчы, закон раўнавагі ў прыродзе ніхто не адмяняў — калі летам была гарачыня пад сорак, дык чаму зімой не быць саракаградусным марозам?) Праўда, яны не ўдакладняюць, калі пачнуцца халады. У любым выпадку, не варта гадаць паводле формы аблокаў.

Праблема палягае ў тым, што калі незалежная прэса пачынае масава сцябацца ў сувязі з абсалютна другаснымі палітычнымі пытаннямі — напрыклад, наконт даты выбараў (можна ж яшчэ ўспомніць, што ў гэты дзень нарадзіўся Леанід Брэжнеў і шмат чаго яшчэ), гэта азначае, што яна дзейнічае ў парадыгме, навязанай уладамі Беларусі. У гэтай парадыгме ёсць Аляксандр Лукашэнка і ўсе астатнія. (Толькі б дзень пачынаўся і сканчаўся табой!)

Тое, што падавался сцёбным дзесяць-пятнаццаць гадоў таму (многія выказванні кіраўніка дзяржавы) сёння з’яўляюцца нават не адлюстраваннем, але звычайным працягам дзяржаўнай перадвыбарнай прапаганды. Калі на старонках апазіцыйнай прэсы выкрываюцца кандыдаты ад апазіцыі, калі іх дзеляць на прарасійскіх, праеўрапейскіх і нацыяльна-патрыятычных, калі галоўнае пытанне, якое ўсіх цікавіць — адкуль грошы, тым самым гэтая прэса аблягчае задачу дзяржаўных СМІ.

Справа не ў тым, ці можна крытыкаваць апазіцыю альбо асобных кандыдатаў. Гэта абавязак журналістаў. Але патрэбна сур’ёзная аргументаваная размова, а не сцёб.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях19

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў пра згоду на абвешчанае Трампам перамір'е

Трамп аб'явіў трохдзённае перамір'е паміж Расіяй і Украінай13

«Дагэтуль трохі ў шоку». Француз, якога беларусы ўратавалі ад банкруцтва, расказаў пра таямніцы сваёй кавярні9

Візажыстка з Гомеля ў гонар 9 мая запісала святочны ролік — максімальна вульгарна расфарбавала 13‑гадовую дачку50

Такаеў і Мірзіёеў усё ж прыедуць пацешыць Пуціна2

Чыноўнікі пачалі спаборнічаць памерам «яблыневых» бутаньерак. Качанава сярод лідараў ФОТАФАКТ14

Матэрыялы сайта Kamunikat.org, які пацярпеў ад хакерскай атакі, аднавілі3

У беларускім чэмпіянаце футбаліст забіў гол з вуглавога «сухім лістом» ВІДЭА6

Беларускія хакеры атакавалі сетку польскіх медыцынскіх лабараторый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях19

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць