Зяленскі папярэдзіў пра небяспеку магутнай расійскай атакі найбліжэйшым часам
Прэзідэнт Украіны ў сваіх сацсетках учора вечарам паведаміў, што, паводле звестак разведкі, Масква падрыхтавала ракеты для ўдару ў найбліжэйшыя 48 гадзін.
«Прашу вас берагчы сябе і ўважліва ставіцца да сігналаў паветранай трывогі», — напісаў ён.
Яго папярэджанне прагучала пасля паведамленняў украінскіх уладаў аб тым, што;ахвярамі ракетных удараў РФ па Кіеўскай вобласці ў пятніцу сталі як мінімум 10 чалавек і каля сотні пацярпелі.
Удары прыйшліся па выставе ўзбраенняў, дзе прысутнічалі прадстаўнікі ўкраінскага абароннага комплексу.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары