Вайна22

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны

Зноў перацяты рух праз Чангарскі мост паміж акупаванымі тэрыторыямі Херсоншчыны і Крымскім паўвостравам. Прычынай чарговага спынення руху сталі начныя ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў.

Акупацыйны кіраўнік Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда пацвердзіў, што ў выніку прылётаў на мосце зафіксаваны новыя пашкоджанні.

Паводле Сальда, расійскія сілы СПА збілі больш за 20 украінскіх БПЛА на падлёце, тым не менш, пашкоджанняў пазбегнуць не ўдалося. 

Увесь паток транспарту цяпер накіроўваюць па маршрутах праз Армянск і Перакоп.

Гэта ўжо другая сур'ёзная атака на мост на гэтым тыдні. 7 чэрвеня Узброеныя сілы Украіны ўжо наносілі ўдар па мосце ў раёне Чангара. Тады рух транспарту праз пункт пропуску «Джанкой» таксама быў цалкам заблакаваны.

Сістэматычныя атакі на Чангарскі мост паказваюць, што ўкраінскія сілы трымаюць пад агнявым кантролем ключавы лагістычны вузел.

Каментары2

  • Андрусь
    09.06.2026
    Расійцы мусяць разумець, што ніякага "сухапутнага калідора ў Крым" у іх няма. Крым - гэта сувярэнная тэрыторыя Украіны, гэтак жа, як і акупаваныя тэрыторыі Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей, кудой яны разлічваюць у той анэксаваны Крым ездзіць.
  • Крысолов
    09.06.2026
    Выкуривание крыс из оккупированного Крыма продолжается. А ведь орки в 2014-м ни о чем таком даже подумать не могли.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць