Грамадства11

У Магілёве з’явіцца ўжо чацвёрты дворык у гонар расійскага горада

У Магілёве працягваюць ствараць новыя грамадскія прасторы, прысвечаныя расійскім гарадам. Неўзабаве ў горадзе плануюць адкрыць Яраслаўскі дворык, які стане ўжо чацвёртай падобнай лакацыяй, піша BG.Media.

Яраслаўскі дворык у Магілёве. Скрыншот з відэа

Новы аб’ект размяшчаецца па вуліцы Ленінскай, 34. На тэрыторыі ўжо ўсталявалі ўваходную арку і працягваюць работы па добраўпарадкаванні. Як паведамляе тэлеграм-канал «Магілёў — мой горад», галоўнай адметнасцю новай пляцоўкі стане скаладром у выглядзе мядзведзя — аднаго з сімвалаў расійскага Яраслаўля.

Яраслаўскі дворык не стане першым падобным праектам для Магілёва. За апошнія гады ў цэнтральнай частцы горада ўжо з’явіліся некалькі тэматычных прастораў, названых у гонар расійскіх гарадоў.

Сярод іх — Маскоўскі дворык на вуліцы Ленінскай, Тульскі дворык на вуліцы Будзённага і Хабараўскі дворык на вуліцы Піянерскай. Усе яны знаходзяцца адносна недалёка адзін ад аднаго.

Такім чынам, пасля адкрыцця новага аб’екта ў Магілёве будзе ўжо чатыры грамадскія прасторы, звязаныя з расійскімі гарадамі.

Улады тлумачаць з’яўленне такіх аб’ектаў міжрэгіянальным супрацоўніцтвам паміж беларускімі і расійскімі гарадамі. Менавіта ў гэтым кантэксце ў Магілёве рэгулярна з’яўляюцца новыя элементы гарадской прасторы з расійскай сімволікай або назвамі.

Каментары1

  • Гэта ж наша гісторыя
    08.06.2026
    Калымскі дворык і Варкуцінскі дворык.
    І перфамансы аб юных чэкістах.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць