Грамадства66

Макей: СМІ часта садзейнічаюць разбурэнню маральных асноў

Пра гэта ён заявіў у пятніцу на пленарным пасяджэнні V Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні».

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей заклікаў СМІ ўстанавіць маральныя абмежавальнікі. Пра гэта ён заявіў у пятніцу на пленарным пасяджэнні V Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні».

На думку кіраўніка Адміністрацыі, апошнім часам СМІ часта садзейнічаюць разбурэнню маральных асноў грамадства. «Тое, што здавалася непахісным, сёння знішчаецца, што мыслілася як святыня, зневажаецца, тайнае, патаемнае падымаецца на смех», — сказаў Уладзімір Макей, падкрэсліўшы, што гэта недапушчальна. Калі СМІ не могуць аднавіць баланс у грамадстве і прытрымлівацца традыцыйных маральных каштоўнасцей, то яны, прынамсі, не павінны іх губіць і таптаць.

Уладзімір Макей са шкадаваннем адзначыў, што многія СМІ не даюць маральнай апоры чалавеку, яны прасякнуты духам усеагульнага адмаўлення, скепсісу і злобы.

Гэта прывяло ўжо да таго, што, як сведчаць сацапытанні, у многіх краінах зніжаецца давер да СМІ. Немалую ролю ў гэтым адыгрывае і тое, што многія журналісты прытрымліваюцца палітыкі двайных стандартаў. Менавіта так можна трактаваць спосаб падачы інфармацыі аб некаторых падзеях. Напрыклад, публічнае пакаранне смерцю прэзідэнта Ірака падносілася ў шэрагу СМІ як акт дэмакратыі, барацьбы з тэрарызмам, хоць ядзерная зброя (а гэта была галоўная прычына развязвання вайны ў Іраку) так і не была знойдзена. У той жа час краіны, дзе ёсць выключныя выпадкі прымянення смяротнага пакарання да маньякаў і забойцаў, абвяшчаюцца ганебнымі і другараднымі. «Даходзіць да таго, што нават асобы, асуджаныя за эканамічныя злачынствы, абвяшчаюцца змагарамі за свабоду і палітычнымі зняволенымі. Гэта датычыцца і Беларусі», — адзначыў Уладзімір Макей.

Кіраўнік Адміністрацыі асабліва звярнуў увагу ўдзельнікаў медыяфоруму на існаванне розных трактовак свабоды слова.

Для адных — гэта магчымасць гаварыць тое, што яны думаюць. Для іншых — магчымасць бессаромна хлусіць, узводзіць паклёп, зводзіць асабістыя рахункі і зарабляць грошы на плётках і правакацыях. Характэрна, што кожны прадугледжвае свабоду слова толькі для сябе. Уладзімір Макей перакананы: сёння з асаблівай вастрынёй стаіць пытанне аб экалогіі інфармацыйнай прасторы. «Свабода павінна быць не «ад», а «для», — лічыць ён.

Глыбока памылковым, на яго думку, з’яўляецца меркаванне, што СМІ — гэта нібыта праблема нумар 1 для ўлады. Толькі слабая ўлада баіцца прэсы. Для моцнай улады бойкая прэса, жывыя СМІ і неабыякавыя журналісты — гэта дапамога, крыніца ведаў актуальных праблем грамадства, праблем людзей. Сёння свабодзе слова не столькі перашкаджаюць улада і дзяржапарат, але ў большай ступені ёй пагражаюць грошы і празмернасць інфармацыі, падкрэсліў Уладзімір Макей.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень117

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі62

У расійскай Пензе прайшлі масавыя аблавы на мужчын, якія не сталі на вайсковы ўлік12

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень117

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць