Грамадства11

З 1 сакавіка амаль усю тэхніку ў Беларусі возьмуць пад кантроль

У Беларусі з пачатку вясны пашыраецца пералік тавараў, якія будуць падлягаць адсочванню, паведамілі БелТА ў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Мінска.

Так, з 1 сакавіка 2026 года адсочванню будуць падлягаць бытавыя пральныя машыны і тэлевізары (як новыя, так і былыя ва ўжыванні), а таксама пыласмокі, бытавыя робаты-пыласмокі, электрычныя прасы, бытавыя кухонныя камбайны, бытавыя посудамыйныя машыны, электрычныя чайнікі, электрычныя мультываркі, мікрахвалевыя печы, бытавыя электрычныя пліты (варачныя панэлі), электрычныя дрылі, фены для валасоў.

На гэты момант гэтаму падлягаюць толькі халадзільнікі, маразільнікі (як новыя, так і былыя ва ўжыванні), а таксама шыны, пакрышкі і велатавары.

У суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць абарот тавараў, што падлягаюць кантролю, узнікаюць наступныя абавязкі: выкарыстоўваць электронныя накладныя, падаваць у праграмны комплекс «Сістэма кантролю тавараў» поўныя і дакладныя звесткі, весці колькасны ўлік тавараў у адзінках вымярэння, якія трэба пазначаць у электронных накладных.

«Арганізацыям, якія ажыццяўляюць аперацыі, звязаныя з абаротам тавараў, што падлягаюць кантролю, неабходна загадзя, а яшчэ лепш — неадкладна прыняць меры і забяспечыць гатоўнасць да выканання патрабаванняў заканадаўства ў сферы кантролю і выкарыстання электронных накладных», — адзначыла намесніца начальніка інспекцыі МПЗ па Мінску Вольга Тарасевіч.

Каментары1

  • Врач
    13.01.2026
    А использованные презервативы налоговая инспекция еще не контролирует? Могу дать идею. Чиновникам дают кредиты на строительство жилья под 1 процент. Людям - 16. От чиновников банк не получает 15 %, и таким образом уменьшает налогооблагаемую базу для государственного бюджета. Вот где нужно работать. Позор вам, налоговики.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць