Эканоміка22

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію далей растуць

Продажы беларускага бензіну на Пецярбуржскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы істотна выраслі: за першыя пяць дзён снежня яны падскочылі больш як у восем разоў, чым у той жа перыяд летась. Пра гэта паведамляе Нацыянальнае біржавое цэнавае агентства Расіі, піша «Московский комсомолец».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

За названы час беларускія НПЗ прадаюць 5,04 тысячы тон бензіну. Хоць цягам тыдня аб’ёмы таргоў паступова зніжаліся, агульны вынік усё адно значна перасягнуў мінулагодні ўзровень.

Эксперты мяркуюць, што цікавасць да беларускага бензіну можа быць звязаная як з цэнавымі чыннікамі, так і з актыўнасцю расійскіх трэйдараў на фоне нестабільных паставак унутры краіны. Аднак афіцыйныя прадстаўнікі рынку пакуль не каментуюць прычыны такога значнага росту.

Раней паведамлялася, што ў кастрычніку продажы беларускага бензіну на расейскай біржы вызраслi ў 47 разоў у параўнанні з мінулым годам і склалі 36,48 тысячы тон. За 19 дзён лістапада было прададзена 21,72 тысячы тон, што ў сем разоў больш, чым за той жа перыяд 2024 года.

Каментары2

  • кому ?
    06.12.2025
    Кому война, кому мать родна....
  • Мадуро
    07.12.2025
    Не хватит,хоть весь Мозырь и Новополоцк вычерпайте.
    А у меня нефти в достатке…смекаете?

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць