Здарэнні

Студэнт стаў кур’ерам тэлефонных махляроў і забраў у падманутых мінчан 280 тысяч рублёў

Малады чалавек паверыў у замену дамафона, а потым стаў кур’ерам махляроў, паведамляе сталічная міліцыя.

У міліцыю звярнуўся 64‑гадовы мінчук, які паведаміў пра махлярства. Напярэдадні яму патэлефанаваў невядомы і прадставіўся супрацоўнікам дамафоннай службы. Пад падставай замены ключоў атрымаў асабістыя даныя.

Затым з ім звязаўся нібыта міліцыянт, які паставіў яго перад фактам: маўляў, асабістымі данымі пенсіянера завалодалі махляры і ад яго імя здзяйсняюць незаконныя фінансавыя аперацыі.

Мужчыну запалохалі крымінальным пераследам, запэўніўшы ў неабходнасці «дэкларавання грашовых сродкаў». Пад гэтай падставай ён перадаў нібыта кур’еру Нацбанка больш за 210 тыс.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку затрымалі кур’ера. Як распавёў намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама Віталь Сарока, ім аказаўся 20‑гадовы жыхар Віцебскай вобласці, студэнт.

«Раней хлопец сам стаў ахвярай аферыстаў па такой жа схеме. Вядома, што малады чалавек спецыяльна прыехаў у сталіцу, каб выканаць заданне куратара, і акрамя заяўніка наведаў яшчэ тры адрасы, дзе забраў 70 тысяч рублёў і перадаў невядомаму», — дадаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»17

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму літоўскія фуры дагэтуль не выпускаюць з Беларусі11

Лукашэнка назваў вайну ва Украіне «цягамоцінай»19

Галіна Пазняк расказала, як гэта — быць жонкай Зянона Пазняка73

Маляваныч стаў вядоўцам новага шоу2

Прэм’ер Літвы: Калі сітуацыя з Беларуссю не зменіцца, зноў закрыем мяжу12

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ17

У Намібіі зноў балатуецца чыноўнік з імем Адольф Гітлер4

Фінляндыя склікае суседзяў Беларусі на Саміт Усходняга флангу ЕС1

Кіраўнік камісіі Сейма Літвы: Мы паверылі ў добрую волю Беларусі і паспяшаліся з адкрыццём мяжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»17

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць