Здарэнні

У Гомелі мужчына схадзіў у лазню і памёр

У лазні спарткомплексу «Лакаматыў» адбыўся інцыдэнт, які паказаў, як далёка могуць завесці грубыя словы і алкаголь.

Падчас сеансу паміж двума наведвальнікамі ўзнікла спрэчка, якая на выхадзе з лазні перарасла ў бойку са смяротным зыходам, паведамляе Belka.

Мужчыны перасекліся ў лазні ў кампаніі агульных знаёмых. Адзін з іх быў нападпітку і дазволіў сабе грубыя выказванні, на якія эмацыйна адрэагаваў 31‑гадовы ўраджэнец Азербайджана.

Слоўнай сварцы не далі перарасці ў бойку іншыя наведвальнікі лазні. Але пасля сеансу мужчыны зноў сустрэліся на паркоўцы, дзе абразы працягнуліся.

Калі ў адрас нявесты азербайджанца прагучалі непрыстойныя выразы, ён не вытрымаў і ўдарыў крыўдзіцеля кулаком у галаву. Той пахіснуўся, зрабіў некалькі крокаў і страціў прытомнасць.

«Убачыўшы, што нарабіў, азербайджанец кінуўся на дапамогу нядаўняму суперніку. Пачаў рабіць яму непрамы масаж сэрца. Калі прыехала хуткая, лекары яшчэ хвілін сорак праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але былі вымушаныя канстатаваць смерць. Яна наступіла ад множных кровазліццёў у мозг», — расказаў падрабязнасці старшы памочнік пракурора горада Гомеля Аляксандр Шапавалаў.

Забойца пайшоў у Савецкі РАУС і распавёў, як усё было. Яго ўзялі пад варту і распачалі крымінальную справу па факце наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацярпелага. Суд Савецкага раёна Гомеля прызнаў мужчыну вінаватым і прысудзіў яго да пяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён абавязаны выплаціць бацьку загінулага 50 тысяч рублёў кампенсацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды10

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды10

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць