Вячорка: Ідэя з вялікай здзелкай ад Лукашэнкі мяняе ўвесь фармат
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай у эфіры ўчора «Обычное утро» распавёў пра працяг перамоваў па вызваленні палітвязняў, ролю дэмакратычных сілаў і якія ёсць палітычныя карты ў дэмакратычных сілаў.

«Новая ідэя з вялікай здзелкай» ад Лукашэнкі можа паўплываць на фармат і нават нашкодзіць працэсу перамоваў. Але важна сказаць, што працэс не спыняецца. Нашая задача застаецца нязменнай — вызваліць максімум, а лепш усіх людзей і дабіцца спынення рэпрэсіяў», — сказаў Франак Вячорка.
Па яго словах, амерыканцы «гэта робяць у першую чаргу для нас, бо нашыя палітвязні патрэбныя беларускаму грамадству, а не ім ці Еўропе. Але амерыканцы ведаюць, што калі яны вызваляць людзей з турмаў — яны атрымаюць палітычныя ачкі і гэта будзе дэманстрацыяй амерыканскага лідарства».
Дарадца Святланы Ціханоўскай зазначае, што была ўмова, каб не было пераследу тых сем'яў і палітвязняў, якія былі вызваленыя па абмене.
«Гэта была наша просьба да амерыканцаў і мы ведаем, што амерыканскі бок гэтае пытанне рэгулярна ставіць. Каб людзі мелі права застацца, каб сем'і вызваленых не рэпрэсавалі, каб знятыя былі абвінавачванні, каб людзям давалі на рукі дакументы, а не адбіралі. Амерыканцы ведаюць пра ўсе-ўсе гэтыя жахі, якія робіць лукашэнкаўскі рэжым. Яны вядуць гэтыя перамовы з вельмі цяжкім бокам, які бачыць палітвязняў толькі як нейкі тавар для гандлю. У той час, калі амерыканцы бачаць у гэтым гуманітарную місію», — дадаў Франак Вячорка.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары