Здарэнні

У Дзяржынскім раёне застаюцца лакальныя праблемы з падключэннем электраэнергіі

Пасля блэкауту, які адбыўся позна ўвечары 23 кастрычніка ў Дзяржынску, раёне і некаторых населеных пунктах Стаўбцоўскага раёна, застаюцца праблемы з падключэннем у вёсках Шацілы і Пятковічы, паведамляе «Мінская праўда».

Фота: Dzr.by

Раніцай у пятніцу, 24 кастрычніка, аднаўленчыя работы працягваюцца кропкава.

Так, яшчэ ёсць праблемы з падключэннем спажыўцоў у вёсках Шацілы і Пятковічы (туды ўжо накіравалася брыгада спецыялістаў).

Лакальна праблемы могуць назірацца ў спажыўцоў на вул. Астроўскага ў Дзяржынску, у жылым сектары побач з прамысловай зонай і па некаторых іншых адрасах.

Пра праблемы з падключэннямі жыхароў просяць паведамляць у Дзяржынскі РЭС.

З вечара 23 кастрычніка жыхары Дзяржынска, Дзяржынскага раёна, а таксама аграгарадкоў Рубяжэвічы і Дзярэўная Стаўбцоўскага раёна засталіся без электразабеспячэння.

Як пазней патлумачыла «Мінскэнерга», прычынай перабояў стала аварыйнае адключэнне на падстанцыі 110 кВ «Дзяржынск», што прывяло да адключэння сямі трансфарматарных падстанцый 35 кВ.

Энергетыкі аператыўна прыступілі да ліквідацыі аварыі і аднаўлення электразабеспячэння ў населеных пунктах.

Каментары

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў87

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро32

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў87

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць