Дажджы, вецер і не больш за +14°С — надвор'е на самую сярэдзіну восені
Прагноз надвор'я па Беларусі на 16—18 кастрычніка.

У чацвер воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман.
Ноччу +1..+7°С, максімальная днём +7..+13°С.
У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер месцамі парывісты. Ноччу +3..+9°С, максімальная днём +7..+14°С.
У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, раніцай і днём месцамі на захадзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы
Днём +3..+9°С, у паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах +10..+14°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паодле gismeteo.by

Каментары