Днём 14 ліпеня ў Наваполацку на будаўнічым аб’екце ажыццяўляўся мантаж перасоўнай будаўнічай вышкі.

Дапамагчы ў вышэйзгаданай рабоце выклікаўся 27-гадовы падсобны рабочы. На вышыні больш за 8 метраў мужчына паслізнуўся і ўпаў на бетонную паверхню.
Ад атрыманых траўмаў ён памёр, паведамляе Следчы камітэт.
Работнікі, уключаючы загінулага, працавалі без сродкаў індывідуальнай абароны — у іх адсутнічалі каскі і мантажныя страховачныя рамяні.
Каментары
Рабочыя не "выклікаюцца" самі на вызначаныя работы.
Яго адправілі на гэтую работу, 100% было ўказанне сабраць тую вежу. На мантаж рыштаванняў адправілі недасведчанага чалавека, таго хто быў, іншых мабыць не было.
А як смерць, то "ён сам палез".
Пра звычайнае ігнараванне індывідуальных сродкаў аховы асобная тэма.
А намеснікі па бяспецы тым часам іншым заклапочаныя: ў чужыя тэлефоны сваё рыла сунуць, ўсё экстрэмістаў шукаюць з перапуду 20-га. Гэтая смерць - вынік іхняй работы.