Свет22

Адзіны авіяносец Пуціна могуць спісаць на металалом пасля 7 гадоў рамонту

Мінабароны Расіі можа адмовіцца ад аднаўлення адзінага авіяносца ў складзе расійскага флоту — крэйсера «Адмірал Кузняцоў», які знаходзіцца на рамонце з 2018 года, паведаміла «Известиям» абазнаная крыніца.

Паводле яе даных, рамонт і мадэрнізацыя карабля на дадзены момант прыпынены, а пытанне пра яго далейшы лёс павінна быць вырашана ў бліжэйшы час. Прадстаўнікі Галоўнага камандавання Ваенна-марскога флоту (ВМФ) і Аб’яднанай суднабудаўнічай карпарацыі (АСК), якая займалася аднаўленнем крэйсера, цяпер абмяркоўваюць, ці ёсць сэнс вяртаць авіяносец у баявы склад флоту, адзначыў суразмоўца выдання.

Былы камандуючы Ціхаакіянскім флотам адмірал Сяргей Авакіянц назваў адмову ад працягнення рамонтных прац «абсалютна правільнай».

На яго думку, расійскаму флоту «Адмірал Кузняцоў» не патрэбны нават у мадэрнізаваным выглядзе.

«Авіяносец — гэта ўжо мінулая эпоха. Гэта вельмі дарагое і неэфектыўнае марское ўзбраенне. Будучыня — за носьбітамі рабатызаваных комплексаў і беспілотнай авіяцыі. А «Адмірал Кузняцоў», калі будзе прынята рашэнне не працягваць рамонт, застаецца толькі ўзяць, разрэзаць на металалом і ўтылізаваць», — сказаў Авакіянц.

Каментары2

  • 2 спроба дадаць каментар
    11.07.2025
    Авіяносец толькі Пуціна ці Расіі? На Украіну напаў сам Пуцін ці Расія і расіяне?
  • .
    11.07.2025
    Такія навіны пра ваенную тэхніку не могуць з'явіцца ў расейскіх СМІ зараз без узгаднення. Наўрад ці гэта "абазнаная крыніца", хутчэй, спосаб падрыхтоўкі грамадства да канчатковага распілу (каламбур) авіяносца.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць