У Мікашэвічах арыштавалі прадпрымальніка Андрэя Арла. Імаверна, за падтрымку Украіны
Прычынай арышту стаў ці то лайк, ці то каментар у інтэрнэце пасля нападу Расіі на Украіну, піша «Берасцейская вясна».
Цяпер 52-гадовы Андрэй Арол знаходзіцца ў следчым ізалятары №7 Брэста.
Яго крамы перасталі працаваць з 16 чэрвеня. Там прадаваліся дзіцячыя цацкі, адзенне, ровары і іх рамонт.
Каментары