У нядзелю, 1 чэрвеня, у цэнтры Мінска будуць абмежаванні руху транспарту з-за правядзення міжнароднага трыятлоннага фестывалю Ironstar Minsk. Як паведамляе сталічная ДАІ, перакрыцці закрануць асноўныя вуліцы ў першай палове дня.

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама
З 7:50 да 12:10 рух абмяжуюць па цотным баку праспекта Пераможцаў — ад вуліцы Паркавай да вуліцы Ратамскай, а таксама на з’ездзе з МКАД.
З 7:50 да 13:10 будзе абмежаваны рух:
- па праспекце Пераможцаў (ад вуліцы Ратамскай да вуліцы Леніна);
- па вуліцы Леніна (ад праспекта Пераможцаў да праспекта Незалежнасці);
- па праспекце Незалежнасці (ад Бабруйскай да плошчы Перамогі, уключаючы кальцавую развязку);
- а таксама па праспекце Машэрава (ад Пераможцаў да вуліцы Даўмана).
У межах фестывалю адбудуцца трыятлонныя спаборніцтвы на дзвюх дыстанцыях: Ironstar (плаванне — 1,9 км, велагонка — 90 км, бег — 21 км) і Olympic (плаванне — 1,5 км, велагонка — 40 км, бег — 10 км).
Плаванне пройдзе на Мінскім моры, велагонка — па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці, а бег — у парку Перамогі.
Каментары