Грамадства11

«Шклянкі з вібраніуму»: людзі здзівіліся цэнам на прадукцыю шклозавода «Нёман»

У тыктоку неадназначна адрэагавалі на відэа з навінкай ад шклозавода «Нёман». Цана на шклянкі для віскі падалася карыстальнікам завышанай. У каментарах успомнілі і невысокія заробкі на прадпрыемстве, і адток кадраў за мяжу, піша Hrodna.life.

Шклянка для віскі, якая выклікала спрэчкі. Крыніца: тыкток шклозавода

У акаўнце прадпрыемства прарэкламавалі набор з шасці шклянак з крышталю аб’ёмам 250 мл за 268 рублёў 30 капеек. У адказ каментатары пачалі жартаваць, што шклянкі, напэўна, з вібраніуму.

@nemanglass #NEMAN #аesthetic #ручнаяработа #посуда #хрусталь #СтеклозаводНеман ♬ come as you are - ꧁⁂☮︎⁂꧂

«Нёман, напэўна, вырашыў, што ён Baccarat або Laliqu» — напісаў адзін з іх. Сярод каментароў:

  • «Калі задача выйсці з — у + да 2050 года)»;
  • «Гэта кошт за ўвесь завод. А шклянка колькі, падкажыце калі ласка»;
  • «У бацькоў у серванце на пару тысяч такога барахла. Пара пачынаць бізнэс»;
  • «Пхаха… Цана жэсць. Я на WB узяў добры набор шклянак для віскі… Набор АГОНЬ»

Некаторыя лічаць цану справядлівай:

  • «Віскі ў такім келіху зайграе новымі фарбамі. 15 даляраў за келіх выдатная цана»
  • «За ручную працу з крышталя — гэта нават танна».

Гэта далёка не самы дарагі набор з крышталя ў каталогу «Нёмана». Набор для віскі «Эдынбург» з шасці шклянак і графіна каштуе 535 рублёў 80 капеек. Праўда, і выглядае ён даражэйшым. Набор шклянак з рэльефным дэкорам без графіна каштуе прыкладна столькі ж, колькі шклянкі з рэкламнага відэа — 275 рублёў 80 капеек. Набор шклянак для віскі аналагічнага аб’ёму са звычайнага шкла каштуе 67,10 рубля за шэсць штук.

Самая дарагая ў каталогу крышталя — дэкаратыўная ваза «Паляванне на качку» вышынёй 26,7 см. Яна каштуе 5 708 рублёў 50 капеек.

А заробак — 1000 рублёў?

«Гэты завод майстру па выдзіманні плаціць 1000 рублёў за месяц, а цэны гне для заробкаў адміністрацыі», — напісаў адзін з каментатараў.

«Усе годныя майстры ў вас з’ехалі на такі ж завод у Беласток. Ці матаюцца па заробках у ЕС», — напісаў другі ў адказ на заўвагу прадстаўніка завода аб тым, што ў майстроў годныя заробкі.

На сайце шклозавода зараз ёсць некалькі актуальных вакансій:

  • інжынер-канструктар, заробак 1500−2000 рублёў.
  • інжынер-хімік, заробак 1100−1800 рублёў.
  • выдзімальнік шкловырабаў, заробак 1600−2800 рублёў.
  • слесар па рамонце аўтамабіляў, з/п 1100−1600 рублёў.

Іншагароднім абяцаюць інтэрнат, кампенсацыю выдаткаў на праезд і… даплаты да заробку на прадукты. Мяркуючы па ўсім, заробкі пазначаныя да вылічвання падаткаў.

На сайце службы занятасці вакансій для шклозавода больш — 13, усяго шукаюць людзей на 22 працоўныя месцы. Заробкі пачынаюцца ад 900−1300 рублёў. Столькі абяцаюць плаціць машыністу газадуўных машын, электраманцёру, аператару кацельні, кантралёру і аўтаслесару.

Выдзімальніку шкловырабаў, які працуе ў тры змены, гатовыя плаціць ад 1600 да 3000 рублёў. Столькі ж — аздабляльніку выдзіманых вырабаў пятай катэгорыі. Гатовыя працаўладкаваць замежнікаў. Ад 2000 да 3000 прапануюць галоўнаму інжынеру-канструктару.

Каментары1

  • Ёсік
    23.05.2025
    Былі на экскурсіі на заводзе, а потым на лідскае піва. Дык вось супрацоўнік сказаў: калі дазволяць кітайскім чаркам ды шклянкам у вялікім аб'ёме заехаць у Беларусь, п...дзец заводу будзе.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць