Грамадства44

У Гомелі апраўдалі жанчыну-кіроўцу, якая насмерць збіла раварыста

Следчыя высветлілі абставіны ДТЗ, якое адбылося 10 сакавіка ў Гомелі і прывяло да смерці 60-гадовага раварыста. Аказалася, што ён сам быў і вінаваты ў гэтым здарэнні, а жанчына, якія кіравала аўтамабілем, нічога зрабіць для яго прадухілення не магла, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт

Жанчына з Гомельскага раёна 10 сакавіка ехала на аўтамабілі Volkswagen Golf па дарозе «Цэнтраліт —— Урыцкае —— Уваравічы». Каля 19:37 яна набліжалася да рэгуляванага пешаходнага пераходу каля прыпынку «Аб'язная дарога». Святлофорам ёй быў дазволены праезд — гарэла зялёнае святло.

Раптам на дарогу выехаў раварыст. Кіроўца паспрабавала рэзка затармазіць, але сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Мужчыну даставілі ў бальніцу, дзе праз некалькі дзён ён памёр. На момант здарэння ён быў у стане алкагольнага ап’янення.

У дачыненні да жанчыны завялі крымінальную справу па артыкуле, які прадугледжвае адказнасць за парушэнне правіл дарожнага руху, што прывяло да смерці чалавека. Следства правяло эксперыменты і апытала сведкаў.

Высветлілася, што раварыст ехаў па веласцежцы, а пасля рэзка павярнуў налева і выехаў на пешаходны пераход на чырвонае святло. Ён рухаўся хутка — каля 17 км/г, што значна перавышае хуткасць пешахода. Згодна з правіламі, раварыст павінен спыніцца, пераканацца ў бяспецы і пераходзіць дарогу з хуткасцю, як у пешахода.

Экспертыза засведчыла, што аўтамабіль быў спраўны, жанчына ехала з дазволенай хуткасцю — каля 87 км/г (дазволена 90). Яна не мела тэхнічнай магчымасці пазбегнуць наезду — ні ў момант выезду веласіпедыста, ні калі той змяніў кірунак.

У выніку следства прызнала, што вінаватым у аварыі быў раварыст, які парушыў правілы дарожнага руху. Кіроўца ж дзейнічала ў межах закона, таму справу супраць яе закрылі.

Каментары4

  • Андрусь
    22.05.2025
    Ніфіга сабе ў вас там у Беларусі правілы... 90км/г дазволена ў горадзе... На такой хуткасці ні ў якога інваліда альбо дзіцяці няма шансаў на дарозе.

    Проста Конго...
  • Alex
    22.05.2025
    Цяпер раварысты не павiнны спешвацца, так будзе з наступнай рэдакцыяй ПДР. Зараз толькi трэба рухацца з хуткасцю пешахода.
  • .
    24.05.2025
    Фармальна горад, фактычна - дарога на ўскрайку прыгараднай прамзоны.

    Хаця так, летась пасля рэканструкцыі менавіта хуткасным рэжымам і выхваляліся:
    "В числе преимуществ дороги председатель облисполкома назвал и ее допустимый скоростной режим 90 км/ч, несмотря на то, что она находится в городе."

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі24

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко57

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чукарава, якая ў зняволенні амаль аслепла5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

У Акадэміі навук пачалі рабіць з дацкай чырвонай каровы беларускую13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць