Свет66

Тэрарыст у Германіі выдаў сябе праз дадатак на тэлефоне

Падазраваны ў нападзе з нажом у Білефельдзе, 35-гадовы сірыйскі грамадзянін Махмуд Мхемед, быў затрыманы дзякуючы нечаканаму следу — ён сам выдаў сябе, калі папрасіў мінака на вакзале ў Эсэне адкрыць дадатак Deutsche Bahn, піша Bild.

Фота: Michael Probst / AP

Ён шукаў маршрут да горада Фельберт — і гэты факт насцярожыў мінака, які пазней паведаміў пра інцыдэнт у паліцыю.

Мхемеда падазраюць у тым, што ў ноч з 17 на 18 мая ён напаў з нажом на наведвальнікаў бара ў Білефельдзе. Пацярпелі пяць чалавек, чацвёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Пасля нападу Мхемед дабраўся цягнікамі да Эсэна, адкуль, верагодна, працягнуў шлях на аўтобусах.

У панядзелак, 19 мая, спецназ затрымаў падазраванага ў пустуючай кватэры ў горадзе Фельберт пад Дзюсельдорфам.

Падчас затрымання Мхемед з дапамогай Google Translate выказаў сімпатыі да тэрарыстычнай групоўкі ІДІЛ. Пасля гэтага ён спыніў размовы з праваахоўнікамі.

Федэральная пракуратура распачала расследаванне па падазрэнні ў рэлігійна матываваным тэрарыстычным акце. У кватэры Мхемеда знайшлі запіску з прыкметамі ісламісцкіх поглядаў, а таксама блакнот з тэлефоннымі нумарамі радыкальных экстрэмістаў, якія ўжо траплялі ў поле зроку паліцыі.

Федэральная пракуратура распачала расследаванне па падазрэнні ў рэлігійна матываваным тэрарыстычным акце. У кватэры Мхемеда знайшлі запіску з прыкметамі ісламісцкіх поглядаў, а таксама блакнот з тэлефоннымі нумарамі радыкальных экстрэмістаў, якія ўжо траплялі ў поле зроку паліцыі.

Каментары6

  • Кропусі
    22.05.2025
    ., ужо прыняў дадому ісламскага мігранта, каб паказаць як змагацца з ксенафобіяй і расізмам, ці яшчэ не?
  • EU
    22.05.2025
    Махмуд Мхемед - якое супадзенне, вядома, чарговы крайнеправы немец.
  • .
    22.05.2025
    Ці ёсць тут хоць нейкая сувязь з маёй заўвагай да BILD?
    Ці разумееце, што выглядаеце як кананічны хэйтар? Лагічныя сувязі не будуеце, маеце толькі асацыятыўныя, блізкія да рэфлектарных. "Мігрант" - рэакцыя, мой камент - таксама рэакцыя (бо ўсяго толькі не пераканалі мяне калісьці па нейкаму пытанню).
    І калі так, ці ёсць хоць нейкая розніца паміж Вамі і, напрыклад, героем артыкула - таксама машына, якая не жадае думаць, і запраграмаваная на прасцейшыя рэакцыі нянавісці?

Цяпер чытаюць

Тэрарыст у Кіеве забіў пяць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму1

Тэрарыст у Кіеве забіў пяць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вячаслаў Нікіфараў

Улады Малдовы замкнулі расійскіх вайскоўцаў у Прыднястроўі11

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

«Вам прыйдзецца вучыцца». Лукашэнка параўнаў беларускую дыктатуру з амерыканскай дэмакратыяй13

У Фінляндыі дырыжор так старанна кіраваў аркестрам, што выбіў з рук музыканткі скрыпку XVIII стагоддзя1

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура32

Каля чвэрці кватэр, купленых летась, мінчукі набылі ў прыгарадзе

У Варшаве пасялілі чалавекападобнага робата — ён ганяе дзікоў і размаўляе з народам5

Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Кіеве забіў пяць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму1

Тэрарыст у Кіеве забіў пяць чалавек і забарыкадзіраваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць