Культура11

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Аукцыённыя дамы Sotheby’s і Christie’s на гэтым тыдні правялі вячэрнія таргі сучасным мастацтвам. Сярод лотаў былі і карціны Марка Шагала. Адна з прац знайшла новага ўладальніка амаль за $3,5 млн, піша OL са спасылкай на сайт Christie’s.

Фота: Christie's

Марк Шагал напісаў «Радасць цырка» ў 1983 годзе, калі жыў у французскай камуне Сен-Поль-дэ-Ванс на Блакітным беразе. Мастак часта пісаў карціны, прысвечаныя цырку, бо вельмі яго любіў.

Шагал неаднаразова ўспамінаў, як наведваў гастралюючыя цыркавыя трупы ў горадзе свайго дзяцінства — Віцебску. 

Шагал пачаў працаваць над гэтай карцінай, калі яму было больш за 90 гадоў. Работа «Радасць цырка» перадае ўсе ключавыя ўспаміны мастака пра цырк, у тым ліку пра гарады, з якімі ў яго звязаны самыя цёплыя ўспаміны. Так, на левай частцы палатна намаляваны начны Парыж і яго сімвал — Эйфэлева вежа, а на правай — тэракотавыя дахі Віцебска.

Аукцыённы дом ацаніў карціну «Радасць цырка» памерам 80,8 на 115,7 см у $1,8—2,5 млн. Новы ж уладальнік заплаціў за яе $3,43 млн.

Таксама падчас гэтых таргоў з малатка пайшла карціна «Мора». Мастак напісаў яе ў 1945 годзе, праз год пасля смерці сваёй першай жонкі Бэлы. Работа лічыцца адной з найвялікшых одаў мастака ў яе гонар.

У сваіх успамінах Бэла Розэнфельд пісала, што сіні быў першым колерам, які яна ўбачыла ў момант сустрэчы з мастаком, бо ў Шагала былі вочы гэтага колеру. У сінім Шагал і напісаў яе вобраз з вэлюмам і вясельным букетам у цэнтры працы.

Па ацэнках Christie’s, работа памерам 56,1 на 45,9 см каштавала ад $800 тыс. да $1,2 млн. Але ў выніку яе прадалі за $945 тыс.

Фота: Sotheby's

Самай дарагой працай Марка Шагала на вячэрнім аўкцыёне сучаснага мастацтва ад Sotheby’s стала карціна «Бау дэ Сен-Жане». Так называецца аднайменная гара ў Сен-Поль-дэ-Вансе. Мастак напісаў гэту працу ў 1969 годзе.

На гэтай карціне Марк Шагал у вобразе гары адлюстраваў сябе і сваю другую жонку Ваву Бродскую. Працу памерам 125 на 113 см ацэньвалі ў $1,2—1,8 млн, а прадалі за $2,18 млн.

Фота: Sotheby's

Другой па кошце працай віцебскага мастака на вячэрнім аўкцыёне ад Sotheby’s стала напісаная ў 1982—1983 гадах карціна «Сонца і чырвоны асёл». Яна перадае эмоцыі Шагала ад жыцця на поўдні Францыі. Працу памерам 81 на 60 см ацэньвалі ў $600—800 тыс., а прадалі за $1,11 млн.

Каментары1

  • политзек
    18.05.2025
    гениальность всех этих деятелей 20-го века в том, что мазню уровня первоклашек они смогли "продать" за "высокое современное искусство" и наличие там "глубокого смысла", а потом совместными усилиями разогнав тему среди "искусствоведов" слепили новые стандарты под свою мазню.
    но объективно говоря - все это так и осталось мазней, на которую всегда найдется богатый идиот.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць