Грамадства44

«Адпраўлялі мыць туалеты і кідалі ў ШІЗА». Суседкі расказалі пра абыходжанне ў калоніі з экс-палітзняволенай Тамарай Каравай, якая пасля памерла

Асуджаную за лайк у «Аднакласніках» 45-гадовую жыхарку Лунінца Тамару Каравай, якая памерла пасля выхаду з калоніі, за кратамі неаднаразова кідалі ў ШІЗА. Пра гэта і іншыя дэталі яе ўтрымання ў калоніі Гомеля «Нашай Ніве» расказалі экс-палітзняволеныя.

Тамара Каравай. Фота з яе старонкі ва УКантакце

«Тамара знаходзілася ў 18-м атрадзе. Яшчэ калі была ў каранціне, першы раз заехала ў ШІЗА, ёй тады далі трое сутак. Пасля яе яшчэ шмат разоў змяшчалі ў ШІЗА. Да яе было вельмі шмат прэтэнзій з боку адміністрацыі і заўгаса, і яе ўсяляк імкнуліся запісаць у дадатковыя прыбіранні, дадатковыя нарады», — расказвае адна з былых палітзняволеных, што перасякалася з Каравай у калоніі.

Пры гэтым Тамара не баялася выказваць услых свае думкі і меркаванні — у тым ліку непахвальныя і грубыя на адрас адміністрацыі.

«Яна не баялася, што гэта могуць пачуць староннія людзі, якія яе маглі здаць. У прынцыпе, за гэта яе і здавалі па выніку».

Вядома, што Тамару ў калоніі адпраўлялі мыць туалеты. Праз нялёгкую фізічную працу і працяглае знаходжанне ў ШІЗА яна моцна схуднела.

«Але яна шмат пасміхалася, была вельмі трывалай жанчынай», — каментуюць экс-палітзняволеныя.

Тамара Каравай. Фота: «Аднакласнікі»

Пра смерць Тамары Каравай «Нашай Ніве» паведамілі яе знаёмыя. Афіцыйная прычына — не вытрымала сэрца. Невядома, калі дакладна не стала жанчыны, але анлайн у сацсетках апошні раз яна была 23 красавіка 2025 года.

Тамара працавала прыбіральшчыцай у лунінецкай будаўнічай краме «Справа тэхнікі». Пасля стала індывідуальнай прадпрымальніцай і прадавала на рынку абутак. Апошні час перад арыштам падпрацоўвала сядзелкай.

Замужам жанчына не была, але жыла з грамадзянскім мужам і гадавала сына. На момант затрымання ён быў непаўналетнім.

Тамара Каравай апынулася ў ліку памілаваных  20 жніўня 2024 года. Яна вызвалілася на тры месяцы раней за прызначаны ёй тэрмін. 

Каментары4

  • Нейкi дзіўны загаловак артыкула
    16.05.2025
    Там кожная палiтычная жанчына у такiх умовах
  • пусть не надеятся, что все с рук сойдет
    16.05.2025
    За все ответят вертухаи-садисты!
    А смелым честным женщинам - особое уважение!
  • хамса
    17.05.2025
    "А смелым честным женщинам - особое уважение!"

    да? то-то смотрю меня везде уважают
    начиная от мужа и Бугая

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай8

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні4

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

Ветэрынар уцёк ад размеркавання ў Грузію, але вярнуўся ў Беларусь памяняць пашпарт17

Новы спосаб выкарыстання кур’ераў: забіраць на пошце скрынкі з абуткам2

«Мы будзем кантраляваць Маскву». Былы віцэ-прэм'ер Чачні заявіў, што мусульмане гатовыя ўзяць уладу ў Расіі27

У Гродне ў двары дома нехта паставіў аграмадны намёт ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай8

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць