Універмаг «Беларусь» не могуць адмыць. Выкіды з навакольных заводаў такія, што фасад пакрыўся нязводным налётам аксідаў жалеза
Супрацоўнік мінскага клінінгу Sharks.by расказаў у тыктоку, чаму кампаніі не ўдасца пачысціць будынак у Заводскім раёне.

Універмаг «Беларусь» звярнуўся да спецыялістаў з просьбай адчысціць фасад будынку ад налёту. Каб разабрацца, як гэта можна зрабіць, работнікі нават знялі адну з панэляў.
Аказалася, што справіцца з такой задачай немагчыма. Звычайныя сродкі з забруджваннем не спраўляюцца.
«Мы настолькі запарыліся, што нават да аднаго з нашых пастаўшчыкоў з'ездзілі, пратэсціравалі і пацвердзілі нашы высновы», — распавёў работнік.

Праблема аказалася ў адгезіі часціц аксідаў жалеза, якія ўтварыліся з-за працяглага ўздзеяння атмасферных ападкаў і выкідаў прамысловых прадпрыемстваў.
Каментары