Грамадства11

Да асобага распараджэння сталічная міліцыя будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме

У сувязі з тэрактамі ў маскоўскім метро, учыненымі раніцай 29 сакавіка, мінская міліцыя да асобага распараджэння будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

У першую чаргу, паводле яго слоў, гэта тычыцца агульнагарадской міліцыі. Аляксандр Ластоўскі звязаў прынятыя меры не толькі з маскоўскімі падзеямі, але і пачаткам правядзення ў горадзе аперацыі «Арсенал» па прадухіленні незаконнага абароту зброі і боепрыпасаў.

Што датычыцца аховы сталічнага метрапалітэна, то, паводле слоў прадстаўніка ГУУС, увесь асабовы склад аддзела ўнутраных спраў па ахове гэтага аб’екта, у тым ліку афіцэры, выведзены на дзяжурства.

Як паведаміў прэс‑сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, падраздзяленні транспартнай міліцыі таксама будуць пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Уводзяцца дадатковыя нарады для суправаджэння цягнікоў і аховы аб’ектаў чыгункі, у тым ліку сталічнага чыгуначнага вакзала. Пры нясенні службы будуць актыўна выкарыстоўвацца металадэтэктары.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць