Музыка1515

Праблемы з візамі на канцэрт Каржа ў Варшаве — беларусы атрымліваюць адмовы па незразумелых прычынах

9 жніўня 2025 года Макс Корж адыграе канцэрт у Варшаве, і беларусы ўжо кінуліся рабіць візы ў Польшчу. Але ўжо ёсць выпадкі, калі людзі адмаўляюцца ад квітка, бо не могуць атрымаць візу.

У адным са спецыяльных чатаў, прысвечаных атрыманню візы на канцэрт, ужо некалькі дзён публікуюць вынікі падачы. Пакуль што колькасць адмоваў складае 40% ад усіх атрыманых адказаў, і карыстальнікі прыходзяць да высновы, што гэта не выпадковая сітуацыя — адмоваў сёлета будзе значна больш, чым раней. 

Гаворка збольшага ідзе пра грэчаскія візы, якія спрабавалі атрымаць з мэтай «турызму». Афіцыйныя прычыны адмоваў — тое, што прэтэндэнты на візу быццам недастаткова абгрунтавалі мэту і ўмовы падарожжа, а таксама не даказалі наяўнасць дастатковых сродкаў на час падарожжа. З іншага боку, у нястачы сродкаў абвінавачвалі, напрыклад, прэтэндэнтку з больш чым 2000 на рахунку.

Цяпер самыя адчайныя гатовыя падаваць заяўку на іспанскую ці італьянскую візу — за апошнюю можна аддаць ажно 2500 рублёў, затое, кажуць, верагоднасць адмовы будзе малая. Іншы варыянт — марыць пра канцэрт Макса Каржа ў Казахстане: хоць і далёка, затое віза не патрэбная.

Некаторыя беларусы проста вырашаюць адмовіцца ад канцэрта і прадаць квіток. На анлайн-платформе «Куфар» ужо шмат прапановаў набыць квіток на Каржа, і цана даходзіць ажно да 900 рублёў.

У некаторых аб’явах адкрыта кажуць — квіток прадаецца праз адмову ў візе:

«Прадаю па прычыне — не адкрылі візу, на жаль».

«Прадаю па прычыне праблем з афармленнем візы».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • падсьсядомасьць
    14.03.2025
    можна падзякаваць нашым сябрам зь Вільні і Варшавы .
    прасілі санкцыяу́ ? - атрымалі
  • Беларус з Палесся
    14.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    14.03.2025
    Коржыкі галаўнога мозга , Правіла любой вайны - пазбаўляць ворага рэсурсаў. Як чалавечых, гэтак і грашовых. Калі ў людзей ёсьць намер выехаць і патраціць частку грошай на канцэрце у еўрапейскай эканоміцы - гэта добра для агульнай справы. Бо гэтыя рэсурсы зьнікаюць з лукашэнкашскай сістэмы. А вось не пусьціць іх - азначае надаць грошай луканоміцы. Таму шкадаваць варта канчатковы вынік.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць