Грамадства5757

Зварот Мілінкевіча: Радзіма ў небясьпецы!

Дарагія суайчыньнікі! Прыйшоў час, калі ад кожнага з нас залежыць наша будучыня. У найбліжэйшыя месяцы нам прыйдзецца вырашыць, ці будзе далей існаваць наша Радзіма – родная Беларусь, ці мы станем ускраінай іншай краіны – суседкі Расеі.

У панядзелак 4 верасьня прэс-служба лідэра дэмакратычных сіл распаўсюдзіла зварот Аляксандра Мілінкевіча да беларускага народу з нагоды маючага адбыцца рэфэрэндуму. Прыводзім поўнасьцю тэкст звароту.

Дарагія суайчыньнікі!

Прыйшоў час, калі ад кожнага з нас залежыць наша будучыня. У найбліжэйшыя месяцы нам прыйдзецца вырашыць, ці будзе далей існаваць наша Радзіма – родная Беларусь, ці мы станем ускраінай іншай краіны – суседкі Расеі.

Цяперашні кіраўнік Беларусі доўга гуляў у інтэграцыю, бо надзвычай хацеў стаць самадзержцам «усяе Русі». І дагуляўся. Плануецца рэфэрэндум па стварэньні так званай Саюзнай дзяржавы. Гэта ня будзе аб’яднаньне роўных. Наш лёс стане вырашаць «саюзнае» кіраўніцтва, дзе ў нас будзе нашмат менш галасоў, чым у суседзяў. Зноў па дазвол на ўсё будзем ехаць на паклон у сталіцу Расеі.

З суседам трэба сябраваць, супрацоўнічаць, гандляваць, паважаць адзін аднаго. Але нашто зноў рабіць камунальную кватэру, спрабаваць жыць не сваім, а чужым розумам? Чаму мы, працавіты, адукаваны народ, павінны перакласьці адказнасьці за наш лёс на іншых? Мы што нямоглыя, хворыя, неразумныя?

Нам кажуць: «Мы заўсёды былі разам...» Няпраўда – толькі два няпоўныя стагодзьдзі. А беларускай дзяржаўнасьці больш за тысячу гадоў. Або лямантуюць: «Мы такія бедныя, а ў іх – нафта і газ». Але толькі непісьменны чалавек не ведае, што хутка ўсюды цэны на энерганосьбіты будуць сусветныя.

Паглядзіце на сённяшні свет: багацей за ўсё жывуць людзі ў невялікіх краінах, дзе няшмат прыродных рэсурсаў. Бо жывуць па сваёй волі ў свабодзе для сябе, а не для іншаземнага дзядзькі.

Затое скажу я табе, мой народзе: аб’яднаемся – і нашы дзеці будуць ваяваць у Чачні, і скупяць нашыя прадпрыемствы і зямлю іхнія алігархі, і прыйдуць да нас іхнія мафія і злачынцы, і станем мы глыбінкай Расіі, дзе жывуць куды бядней, чым сёння ў нас.

Думайце, разважайце. Нават родным братам лепей жывецца ва ўласных дамах, чым у інтэрнаце.

Мы павінны захаваць нашу Беларусь незалежнай. Святым не гандлююць. Бацькаўшчына дасталася нам ад продкаў, і мы мусім захаваць яе для нашых нашчадкаў. Толькі незалежная Беларусь можа забясьпечыць сваім грамадзянам дабрабыт і спакой.

Мы пабудуем эўрапейскай Беларусь, якая будзе для нас утульным домам, а для нашых суседзяў надзейным мастом супрацоўніцтва, але ніколі – прахадным дваром або разьменнай манетай.

Маці-Радзіма патрабуе нашай абароны, чыстай веры, шчырай любові і гарачых сэрцаў.

Толькі разам мы адстаім свабоду і незалежнасьць. Кожны з Вас патрэбен для гэтай сьвятой справы.

Мы пераможам!

Каментары57

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць